25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні прайшла акцыя памяці Васіля Быкава

У Горадні прайшла акцыя памяці Васіля Быкава

Жыхары горада ўспомнілі творчасць, палітычную і грамадскую дзейнасць вялікага беларускага пісьменніка.

У адзіным у Горадні грамадскім музеі знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава прайшла акцыя памяці, паведамляе «Радыё Рацыя». Сёння вялікаму пісьменніку магло споўніцца 93 гады.

Музей знаходзіцца на адной з цэнтральных вуліц абласнога цэнтра - Савецкай.

Гарадзенцы прыйшлі ўспомніць творчасць, палітычную і грамадскую дзейнасць Васіля Быкава. У кожнага была магчымасць выступіць.

- Проста пастаім у гэтым пакоі, дзе жыве дух вялікага пісьменніка, які чвэрць стагоддзя хадзіў па гарадзенскіх вуліцах і пісаў у гэтым горадзе свае сусветна вядомыя кнігі. Быкава па праву называюць геніяльным, але для нас ён вельмі блізкі, звычайны, бо ён тут жыў, ён вельмі любіў гэты горад, - кажа прафесар Аляксей Пяткевіч.

Удзельнікі імпрэзы выказалі здзіўленне, што ідэя аб перайменаванні вуліцы Парыжскай камуны, дзе жыў і працаваў народны пісьменнік Беларусі дагэтуль не атрымала падтрымкі ў гарадзенскіх уладаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках