19 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для нованароджаных ваду грэюць, астатнія мыюцца халоднай»

5
«Для нованароджаных ваду грэюць, астатнія мыюцца халоднай»

У менскай лякарні планава адключылі гарачую ваду.

У рэдакцыю tut.by звярнулася чытачка, якая, з яе слоў, знаходзіцца ў аддзяленні паталогіі цяжарнасці 1-й гарадской клінічнай лякарні Менска. Тут на два тыдні планава адключылі гарачую ваду. «Я ў шоку. Умоў ніякіх, мыцца немагчыма!...І гэта ў Менску! У такі час!» - дзівіцца яна.

Намеснік галоўнага лекара ў гаспадарчай рабоце 1-й гарадской клінічнай лякарні Мікалай Пінязік распавёў, што на мінулым тыдні ў лякарні сапраўды планава адключылі гарачую ваду.

- Гэта планавае адключэнне «Водаканалам» на два тыдні, як ва ўсім горадзе, як у кватэрах адключаюць. Ёсць графік. Кожны год летам адключаецца на два тыдні гарачая вада ва ўсёй краіне.

- А як у шпіталі мыюць нованароджаных?

- Грэюць ваду, ёсць пару месцаў, дзе бойлеры стаяць. Астатнія пакуль пакутуюць. Там такія маленькія бойлеры, як ставяць у кватэры. На кожнага ж пацыента не стае, мы не можам паставіць бойлеры. Таму што электраправодка не вытрымае, калі ў кожнай палаце паставіць па бойлеру.

- А як жа мыюцца іншыя?

- Халоднай вадой мыюцца.

Са слоў Мікалая Пінязіка, пытанне з гарачым водазабеспячэннем развязваецца. Сёлета выдзелілі 10 тысяч рублёў на праектныя працы. Калі і налета выдзеляць сродкі на будаўнічую частку праекта, то на гарышчы паставяць бойлеры і летам 2018 года планава адключаць гарачую ваду ў лякарні ўжо не будуць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках