28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Парыжа аўтамабіль пратараніў паліцэйскі фургон

2
У цэнтры Парыжа аўтамабіль пратараніў паліцэйскі фургон
ФОТА: REUTERS

Побач з Елісейскімі палямі ў Парыжы аўтамабіль рэзнуўся ў фургон жандармерыі, пасля чаго загарэўся.

Вінаваты аварыі «нейтралізаваны», заявіла міністэрства ўнутраных спраў Францыі.

У выніку інцыдэнту, як паведамляецца, ніхто з паліцыянтаў ці грамадзянскіх асоб не пацярпеў.

Цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сцвярджаюць у паліцыі. Аўтамабіль, які пратараніў паліцэйскі фургон, правяраюць выбухатэхнікі, паведамляе расейская служба BBC.

На месцы здарэння працуюць выбухатэхнікі
ФОТА: EPA

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, паліцыя ачапіла зону вакол тэатра Марыньі і рэкамендавала жыхарам сталіцы і турыстам не набліжацца да Елісейскіх палёў. Закрытая станцыя метро Champs-Elysees-Clemenceau.

Расследаванне інцыдэнту на Елісейскіх палях даручана антытэрарыстычным падраздзяленням французскай пракуратуры.

З паведамленняў французскіх СМІ, атака, хутчэй за ўсё, была наўмыснай.

Агенцтва Франс-прэс паведамляе, што мужчына, які накіраваў аўтамабіль у паліцэйскі фургон, быў узброены.

Цяпер ён, імаверна, мёртвы, заявіў журналістам прадстаўнік МУС Францыі П'ер-Анры Брандэ.

Тэлеканал BFM-TV паведамляе, што ў аўтамабілі віноўніка аварыі былі знойдзены аўтамат Калашнікава, патроны і газавы балон. Паводле інфармацыі канала, 33-гадовы кіроўца, чыё імя не называецца, быў вядомы спецслужбам.

ФОТА: REUTERS

Пасля серыі буйных тэрактаў, якія адбыліся ў Францыі за апошнія два гады, краіна знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча.

У канцы красавіка 2017 года ўзброены аўтаматам Калашнікава мужчына адкрыў агонь па паліцэйскаму аўтамабілю на Елісейскіх палях. Забіўшы аднаго паліцыянта і параніўшы яшчэ двух, нападнік паспрабаваў збегчы, але быў застрэлены.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках