20 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтва БелАЭС выдаткавана ўжо больш за $2,5 мільярда

11
На будаўніцтва БелАЭС выдаткавана ўжо больш за $2,5 мільярда
ФОТА: ВАЛЕР ЧУМАКОЎ

Тэрмін уводу першага энэргаблока перанесены праз пашкоджанні корпуса рэактара.

Заменны корпус рэактара першага энэргаблока Беларускай атамнай электрастанцыі ўжо змантаваны. Абарону на другі энэргаблок у Астраўцы чакаюць у жніўні. Пра гэта сёння на выставе Атамэкспа-2017 распавёў генеральны дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў, піша tut.by.

З ягоных слоў, ці падаражэў кошт усяго праекту праз перанос тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю першага энэргаблока, на БелАЭС не падлічвалі. Нагадаем, яго павінны былі запусціць у лістападзе 2018-га, але перанеслі на год. Перашкодзіла пашкоджанне корпуса рэактара летам 2016 года. Пры ўсталяванні ён даткнуўся зямлі. Нягледзячы на заяўленыя «нязначныя пашкоджанні», яго наважылі замяніць.

- Так наўскідку і не скажаш, ці стаў даражэйшы праект праз перанос тэрмінаў. Але ў нас было меншае засваенне крэдытных сродкаў за гэты час, таму і плацяжы ў працэнтах будуць ніжэйшыя. Што да іншых аспектаў: выпрацоўкі электраэнэргіі, персаналу - то тут трэба праводзіць сур'ёзныя разлікі. А нам трэба займацца больш важнымі справамі і будаваць станцыю, - сказаў Міхаіл Філімонаў.

Беларусь атрымала ад Расеі крэдыт да 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Сёння з іх асвоена крыху больш за 2,5 млрд. Плюс 250 млн даляраў уласных сродкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках