20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічаўскія камунальнікі просяць беларусаў «скінуцца» на «Дажынкі»

12
Клічаўскія камунальнікі просяць беларусаў «скінуцца» на «Дажынкі»

У Клічаўскага «Жылкамгаса» не стае сродкаў на правядзенне «свята працаўнікоў сяла».

Клічаўскі КПК «Жылкамгас» заклікае ўсіх ахвочых аказаць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу пералічваць грашовыя сродкі на дабрачынны рахунак свайго прадпрыемства. Адпаведная абвестка з'явілася на інтэрнэт-сайце Клічаўскага райвыканкама, піша «Магілёўскі рэгіён».

Як паведамляецца ў абвесцы, «у сувязі з правядзеннем абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў Клічаве, згодна з пастановай Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 траўня 2017 г. №24-18 «Аб выдаванні паўнамоцтваў», Клічаўскі УКП «Жылкамгас» прызначаны ўпаўнаважанай арганізацыяй на атрыманне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі». Там жа размешчаны і рэквізіты банкаўскага дабрачыннага рахунку.

У жыхароў горада Клічаўскі «Жылкамгас» мала асацыюецца з «няшчасным і ўбогім», тымі, каму сапраўды патрэбна дабрачынная спонсарская дапамога. Як, зрэшты, і абласны фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Кожны год Клічаўскага УКП «Жылкамгас» вылучаюцца самавітыя бюджэтныя грашовыя сродкі, якія прадпрыемства шчасна асвойвае.

Акрамя гэтага, як паведамляла БелТА, «блізу Br10 млн з розных крыніц будзе накіравана на добраўпарадкаванне Клічава і падрыхтоўку да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі таксама нядаўна казаў у Клічаве пра тое, што кожная структура ведае свой участак работы, фінансаванне адкрыта, таму ніякіх цяжкасцяў быць не павінна. А тут чамусьці яшчэ раптам спатрэбілася бязвыплатная спонсарская дапамога. Як у нас яе звычайна збіраюць перад падобнымі мерапрыемствамі, думаю, тлумачыць не трэба...

Грошай не стае на правядзенне «свята», - так, можа, варта трошкі паменшыць апетыты чыноўнікаў і зрабіць «Дажынкі» ў Клічаве больш сціплымі?

А дабрачынную дапамогу ўсё ж лепш аказваць тым, хто ў ёй сапраўды мае патрэбу, - хворым дзецям, састарэлым, сацыяльна неабароненым грамадзянам і т. д.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках