28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарнаму трэнеру Спартаку Мірановічу споўнілася 79 гадоў

1
Легендарнаму трэнеру Спартаку Мірановічу споўнілася 79 гадоў
СПАРТАК МІРАНОВІЧ

Спартак Мірановіч працаваў галоўным трэнерам менскага гандбольнага СКА з самага стварэння клуба.

Легендарнаму беларускаму трэнеру Спартаку Пятровічу Мірановічу 20 чэрвеня споўнілася 79 гадоў, паведамляе pressball.by.

Спартак Пятровіч працаваў галоўным трэнерам менскага СКА з самага стварэння клуба. У 1976 годзе Спартак Мірановіч прыйшоў на трэнерскі масток армейцаў, а ў 2016-м перадаў пасаду свайму пераемніку і вучню Ігару Папругу.

За 40 гадоў у камандзе Спартак Пятровіч здабыў мноства ўзнагарод: 6-кратны чэмпіён СССР (1981, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989), 3-разовы ўладальнік Кубка СССР - (1980, 1981, 1982 г), 3-разовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў - (1987, 1989 г, 1990), 2-разовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў еўрапейскіх краін (1983, 1988), уладальнік Кубка Выкліку (2013 года), 10-разовы чэмпіён Беларусі (1993 г, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998. 1999, 2000, 2001, 2002).

Цяпер Спартак Пятровіч Мірановіч прадаўжае працаваць у СКА на пасадзе трэнера ў навукова-метадычнай рабоце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках