25 красавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Арастовіч: Данецк і Луганск будзем браць штурмам

10
Аляксей Арастовіч: Данецк і Луганск будзем браць штурмам
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Захад увядзе санкцыі супраць Расеі і дасць Украіне смяротную зброю.

Ініцыятывы ўлады па АТА і вайне на Данбасе - прыкметы падрыхтоўкі маштабнай вайсковай аперацыі па вызваленні акупаваных тэрыторый. Калі Украіна можа пачаць гэтую аперацыю і колькі часу яна зойме, «Апострофу» распавёў вайсковы экспэрт Аляксей Арастовіч.

 

На маю думку, прынятая пастанова аб вайсковым развязанні праблемы Данбаса. У канцы гэтага года або ў 2018-м мы будзем браць штурмам Данецк і Луганск. Перад гэтым мы прапануем мірную і доўгую праграму рэінтэграцыі, але Расея гэта не прыме. Зараз прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з'ездзіць да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і атрымае адабрэнне гэтых планаў. І, мабыць, дамовіцца аб неўмяшанні альбо аб прамой дапамозе ў выпадку пераходу Расеяй чырвоных ліній. Калі расейцы пачнуць уводзіць войскі, то ім канец - увесь свет гэта ўбачыць. Калі яны пачнуць маштабную аперацыю з ужываннем авіяцыі і ракетных комплексаў, то Еўропа не дапусціць, каб па краіне, дзе знаходзяцца атамныя станцыі, наносілі ракетныя ўдары - ім не патрэбныя некалькі Чарнобыляў. Яны ўвядуць санкцыі супраць Расеі і дадуць нам смяротную зброю.

 

Калі расейцы будуць дзейнічаць, як цяпер, уводзіць пад выглядам баевікоў «іхтамняма», то мы іх будзем ліквідаваць. Мы іх там як сабак худых ганяем і можам ужо зараз узяць Данецк і Луганск. У вайсковых адносінах правесці гэтую аперацыю не складае ніякай складанасці. Ёсць іншыя перашкоды - стварэнне спрыяльнай знешняй сітуацыі. Сёння Еўропа падоўжыла санкцыі супраць Крыма, а ў Штатах Сенат ужо прыняў больш жорсткі пакет санкцыяў, які змяшчае магчымасць разгортвання яшчэ больш жорсткіх санкцый. Таксама апублікаваныя вынікі расследавання аб датычнасці Расеі да стварэння хімічнай зброі.

 

Гэта ўсё зацягвае пятлю на горле Пуціна. А ў яго яшчэ выбарчая кампанія і магутныя ўнутрыпалітычныя пратэсты. Уявіце, што ў сітуацыі, калі ў 90 гарадах Расеі праходзяць мітынгі, Пуцін пачынае авантуру, якая сканчаецца яшчэ большымі санкцыямі і праблемамі ў РФ. Гэта справакуе наймагутнейшы ўнутрыпалітычны крызіс, таму Пуціну не да авантуры. Але сітуацыя спрыяльная для нас.

 

Сустрэча Парашэнкі з Трампам праходзіць раней, чым з Пуціным. І з Парашэнкам прамая сустрэча, а з Пуціным - на саміце «Вялікай дваццаткі», што вельмі моцна раздражняе расейцаў. Другі момант - гэта вельмі жорсткая пазіцыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ў дачыненні да Пуціна. Акрамя таго, Пуцін вельмі перашкаджае амерыканцам у Сірыі, яны хочуць яго правучыць.

 

Калі мы прама заўтра возьмем Данецк і Луганск, то праз два гады, да пачатку выбарчай кампаніі Парашэнка, праявяцца ўсе недахопы, якія паўстануць у працэсе рэінтэграцыі Данбаса. А калі правесці вызваленне Данбаса за год да выбарчай кампаніі, то да моманту выбараў будзе толькі эйфарыя ад нашых сцягоў над Луганскам і Данецкам. Паглядзіце, які эфект даў бязвізавы рэжым, а што будзе калі мы штурмам возьмем Данецк і Луганск - калоны палонных расейцаў, наша нага на горле зялёных чалавечкаў. Выкарыстоўваючы гэты эфект, Парашэнка заявіць: «выберыце мяне на другі тэрмін - я дакладна вяртаю Крым і ўступаю ў NATO». І за яго прагаласуюць, а калі ён гэтага не зробіць, то будзе вечна тануць у разборках з Юліяй Цімашэнкай з нагоды сацыяльных стандартаў, у чым яна мацнейшая за Парашэнку. У яго адно выйсце - вайсковая перамога. Крым жа Парашэнка пакіне на другі тэрмін.

 

Пятро Парашэнка і [сакратар РНБА Аляксандр] Турчынаў пачалі сумесную кампанію, бо ёсць узгодненая пазіцыя эліты ў правядзенні гэтай аперацыі. Ужо пачалася карэкціроўка існуючага заканадаўства пад будучую аперацыю. Пры правядзенні гэтай аперацыі трэба дня тры, каб усё стала ясна ў нашу карысць. Але неабходна стварыць міжнародныя ўмовы, дачакацца адпаведных умоў у Расеі - моцных пратэстаў. І ў лістападзе пачаць аперацыю і прымусіць Пуціна прайграць выбары. Мяркуючы па ўсім, да гэтага ўсё ідзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках