20 красавiка 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: БелАЭС - дарагая і небяспечная цацка

8
Леў Марголін: БелАЭС - дарагая і небяспечная цацка
Леў Марголін

Беларусь не мае патрэбы ў дадатковых крыніцах электраэнэргіі.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што заклік Літвы блакаваць пастаўкі электраэнэргіі з БелАЭС у яго выклікаюць «прынамсі ўсмешку». «Калі мы складалі бізнэс-план, то адзначалі, што будуем АЭС не з мэтай экспарту, а для ўласных патрэб», - заявіў ён. Цікава, што Лукашэнка некалькі гадоў таму казаў абсалютна супрацьлеглае: «Значную частку электраэнэргіі мы будзем пастаўляць на замежныя рынкі».

Сітуацыя з БелАЭС пракаментаваў «Радыё Рацыя» эканаміст Леў Марголін.  

- На мой погляд, такія зменлівыя заявы - гэта наступствы таго, што ўжо і Польшча, і Літва заявілі пра адмову купляць электраэнэргію з БелАЭС. І на гэтым фоне недарэчна выглядала б заява Сямашкі наконт экспарту электраэнэргіі. Магчыма, ёсць варыянт, калі з гэтай электрастанцыі энэргія будзе ісці на ўнутраны рынак, а з іншых пачнуць экспартаваць, але пра гэта можна разважаць толькі тэарэтычна.

- Ці можна цяпер казаць пра эканамічны эфект ад гэтага праекта?

- Экспэрты даволі пераканаўча даводзяць, што ніякай патрэбы ў атамнай электрастанцыі ў нас няма. Таму мне больш здаецца, што БелАЭС - гэта як быццам нейкая цацка для ўлады.

- Даволі дарагая і небяспечная цацка...

- Безумоўна. Калі няма патрэбы ў дадатковых крыніцах электраэнэргіі, трэба будзе нешта спыняць, бо лішнюю энэргію на складзе захоўваць не будзеш. Адным словам, даволі авантурны праект.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках