19 красавiка 2024, Пятніца, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-абаронца «Баварыі», «Ювентуса» і «Барусіі» наведаў акадэмію берасцейскага «Дынама»

Экс-абаронца «Баварыі», «Ювентуса» і «Барусіі» наведаў акадэмію берасцейскага «Дынама»

Вядомы нямецкі футбаліст Юрген Колер паспрыяе арганізацыі матчаў з удзелам беларускіх каманд у Нямеччыне.

«Візіт Юргена Колера - гэта яшчэ адзін крок нашага клуба ў бок фармавання міжнародных кантактаў, што важна ў першую чаргу для развіцця дзіцячай футбольнай акадэміі», - гаворыцца ў звароце клуба.

У будучыні Колер паспрыяе арганізацыі таварыскіх матчаў і турніраў на тэрыторыі Нямеччыны з удзелам розных каманд «Дынама-Берасце», піша by.tribuna.com.

21 чэрвеня Юрген Колер будзе прысутнічаць на матчы 13 тура вышэйшай лігі супраць «Нёмана».

- Я заўважыў, што праца тут добра арганізаваная і вядзецца на прыстойным узроўні. Відаць, што працуюць прафесіяналы сваёй справы. На прыкладзе Аляксандра Глеба мы ведаем, што ў вашай краіне могуць вырастаць добрыя футбалісты. Спадзяюся, неўзабаве мы ўбачым вынікі працы берасцейскай акадэміі, - сказаў Колер.

Экс-абаронца «Баварыі», «Ювентуса», «Барусіі» (Дартмунд) і зборнай Нямеччыны Юрген Колер - чэмпіён свету 1990, чэмпіён Еўропы 1996 года, пераможца Лігі чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка УЕФА (1993), трохразовы чэмпіён Нямеччыны (1990 1996, 2002) і чэмпіён Італіі (1995). Найлепшы гулец Нямеччыны 1997 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках