24 красавiка 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пра сустрэчу з Парашэнкам: Дасягнуты значны прагрэс

5
Трамп пра сустрэчу з Парашэнкам: Дасягнуты значны прагрэс
ФОТА: © REUTERS / JONATHAN ERNST

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў сваю сустрэчу з украінскім прэзідэнтам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра значны прагрэс у ходзе перамоваў з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам. Пра гэта ён гаварыў паводле вынікаў сустрэчы. Відэа апублікаванае ў Twitter тэлеканала NBC News, піша gordonua.com.

СУСТРЭЧА КІРАЎНІКОЎ ДВУХ ДЗЯРЖАЎ ПРАЙШЛА Ў БЕЛЫМ ДОМЕ
ФОТА: ЕРА

"Гэта вялікі гонар - сустрэцца сёння з прэзідэнтам Парашэнкам, прэзідэнтам Украіны, у справы якой мы ўсе вельмі моцна ўцягнутыя. Вы гэта бачыце, і пра гэта ўсе чытаюць. У нас была вельмі-вельмі добрая дыскусія, і дасягнуты значны прагрэс", - падкрэсліў Трамп.

Нагадаем, сёння Парашэнка сустрэўся з амерыканскім прэзідэнтам Трампам.

Пасля сустрэчы ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што ЗША падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і выступаюць за працяг рэформаў у краіне.

Ён адзначыў, што бакі дасягнулі дамоўленасці ў галіне вайскова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках