24 красавiка 2024, Серада, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для папаўнення бюджэту ў Беларусі ўводзяць новыя падаткі і касуюць льготы

50
Для папаўнення бюджэту ў Беларусі ўводзяць новыя падаткі і касуюць льготы

Мінфінансаў агучыла план «знаходжання» дадатковых грошай для збяднелай казны Лукашэнкі.

Намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў агучыў дадатковыя крыніцы папаўнення бюджэту Беларусі, адказваючы на пытанні «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў», паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Адной з асноўных крыніц папаўнення бюджэту можа з'яўляцца пашырэнне падатковай базы, уключэнне ў падатковую базу iншых даходаў, скасаванне льгот, а таксама паляпшэнне работы рэальнага сектара. Іншых крыніц, якія маглі б істотным чынам папоўніць бюджэт, няма. І тая сярэднетэрміновая праграма ўрада, якая прынятая на тры найбліжэйшыя гады, пра гэта сведчыць», - заявіў намеснік міністра.

Юрый Селіверстаў распавёў, што ў краіне вядзецца праца ў рэалізацыі дзяржмаёмасці.

«Прапрацоўваюцца пытанні продажу не толькі асобных суб'ектаў гаспадарання, але і супольна з ЕБРР прадугледжваецца продаж часткі акцый «Белінвестбанка». Праца ў гэтым пытанні ідзе, але тэндэнцыі ў нашых суседзяў і ў сусветнай эканоміцы негатыўныя, ахвотных набыць нашу маёмасць за годную плату няшмат. Вялікіх надзеяў, што мы рэалізуем нашу маёмасць і папоўнім бюджэт, мы не маем, але гэта работа вядзецца і мы будзем яе прадаўжаць», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках