20 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэнісныя турніры ў Беларусі: Немэтазгодна або няма грошай?

3
Тэнісныя турніры ў Беларусі: Немэтазгодна або няма грошай?

Беларуская федэрацыя тэніса відавочна хітруе.

Прэс-служба Беларускай тэніснай федэрацыі распавяла, чаму ў нашай краіне не праводзяцца турніры пад эгідай ATP і WTA, піша «Трибуна».

«У перспектыве правядзенне ў нашай краіне турніраў ATP і WTA магчымае, аднак трэба ўлічваць, што гэта павінна дапамагаць айчынным спартоўцам у наборы рэйтынгавых балаў. Сёння ў нас шмат таленавітых юніёраў, таму мэтазгодна праводзіць турніры невысокай катэгорыі. У будучыні не выключаныя і спаборніцтвы больш высокага ўзроўню, тым больш што для гэтага ў нас ёсць неабходная інфраструктура. Можна задзейнічаць нават «Мінск-Арэну», - заявілі ў БТФ.

Сёння Беларусь не праводзіць нават спаборніцтвы малодшай серыі: ATP Challenger у мужчын і WTA 125k у жанчын. Каб стаць арганізатарам турніру серыі ATP Challenger, трэба заснаваць прызавы фонд сумай не менш за 40 тысяч даляраў, а самы просты турнір пад эгідай WTA запатрабуе 125 тысяч даляраў у якасці прызавых, якія не ўлічваюць арганізацыйныя выдаткі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках