20 красавiка 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Літвы заклікае Польшчу, Латвію і Эстонію блакаваць БелАЭС

4
Урад Літвы заклікае Польшчу, Латвію і Эстонію блакаваць БелАЭС

Трэба прыняць пастановы, якія не дазволяць электраэнэргіі з Астравецкай АЭС трапіць у электрасістэмы краін Балтыі і Польшчы.

Група літоўскіх парламентарыяў прапануе, каб Сейм афіцыйна звярнуўся да палітыкаў Польшчы, Латвіі і Эстоніі з заклікам далучыцца да ініцыятывы блакавання Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, піша delfi.lt.

У адпаведнасці з праектам, парламентарыям суседніх краін прапануецца прасіць аб прыняцці пастаноў, «якія не дазволяць электраэнэргіі, якая пастаўляецца з небяспечных атамных электрастанцый, трапляць у электрасістэмы краін Балтыі і Польшчы».

Пасля прыняцця рэзалюцыі парламентарыяў Латвіі, Эстоніі і Польшчы мяркуецца заклікаць звярнуцца супольна ў Еўрапарламент (ЕП) і Еўракамісію (ЕК).

Праект рэзалюцыі ўносяць кансерватары Жыгімантас Павіленіс, Лаўрынас Кашчунас, Габрыэлюс Ландсбергіс, Дайнюс Крэйвіс, «сяляне» - старшыня Эканамічнага камітэта Сейма Віргініюс Сінкявічус, старшыня Камісіі ў энэргетыцы Віргіліюс Падэрыс, старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас.

На мінулым тыдні Сейм заканадаўча замацаваў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і здароўя жыхароў Літвы. Мэта гэтага закона - абгрунтаваць абмежаванні імпарту электраэнэргіі. Расейская карпарацыя «Расатам» будуе БелАЭС у 50 км ад Вільні. Урад Літвы сцвярджае, што працы вядуцца без захавання стандартаў бяспекі і прыродааховы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках