20 красавiка 2024, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo зоймецца выпускам электрамабіляў

2
Volvo зоймецца выпускам электрамабіляў

Гігант швэдскага аўтапрама наважыў выйсці на перспектыўны рынак.

Вытворчасцю электрамабіляў пад сваім брэндам зоймецца даччынае прадпрыемства кампаніі - цюнінг-атэлье Polestar, якое цяпер выпускае спартовыя версіі аўтамабіляў Volvo, піша hightech.fm.

Кампанія Volvo абвясціла аб выдзяленні свайго цюнінг-падраздзялення Polestar у асобнае падраздзяленне, якое будзе займацца выключна вытворчасцю электрамабіляў. У будучыні аўтамабілі Polestar ужо не будуць насіць лагатып Volvo - у іх з'явіцца свой значок. Увосень Polestar падрабязней абвесціць аб сваіх прадуктах і камерцыйных планах.

Генеральным дырэктарам новай кампаніі стаў віцэ-прэзідэнт Volvo ў дызайне Томас Інгенлат, а выканаўчым дырэктарам - віцэ-прэзідэнт Volvo ў карпаратыўных камунікацыях Джонатан Гудман.

Прэзідэнт Volvo Хока Самуэльсан упэўнены, што суббрэнд стане годным канкурэнтам на сусветным рынку электрамабіляў. «Polestar стане значным канкурэнтам на развіваным сусветным рынку высокапрадукцыйных электрычных аўтамабіляў. З Polestar мы можам прапанаваць электрамабілі самым патрабавальным, прагрэсіўным кіроўцам ва ўсіх сегментах рынку», - сказаў Самуэльсан.

«Я надта рады заняцца стварэннем гэтага цікавага брэнда, распрацоўкай узрушаючага партфоліа заказных прадуктаў. Наступны раздзел у гісторыі Polestar толькі пачынаецца», - адзначыў у сваю чаргу новаспечаны гендырэктар Polestar Томас Інгенлат.

Volvo працуе з Polestar Performance з 1996 года. У ліпені 2015 года швэдскі аўтавытворца набыў 100% акцый цюнінг-атэлье. Polestar - даччынае прадпрыемства Volvo, заснаванае кампаніяй Polestar Racing, якая сёння вядомая як Cyan Racing. У 2010 годзе Polestar выпусціла першыя канцэпт-кары на аснове аўтамабіляў Volvo, а ў 2012 годзе выйшла першая спартовая версія аўтамабіля Volvo S60. Сёння Polestar выпускае аўтамабілі Volvo S60 і V60 Polestar магутнасцю 367 к.с., а таксама прапануе аптымізаваныя праграмныя і апаратныя развязанні для існых мадэляў Volvo.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках