25 красавiка 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Польшчы ўхваліў папраўкі аб зносе камуністычных помнікаў

4
Сейм Польшчы ўхваліў папраўкі аб зносе камуністычных помнікаў

Помнікі савецкай акупацыі павінны быць дэмантаваныя цягам 12 месяцаў.

Цягам года з моманту ўваходжання дакумента ў дзеянне ў краіне будуць дэмантаваныя помнікі і манументы, якія прапагандуюць камунізм. Выключэнне зробленае для могілак і аб'ектаў, якія маюць культурную або навуковую каштоўнасць, піша rbc.ru.

Сейм Польшчы, ніжняя палата парламента, ухваліў папраўкі ў законапраект аб забароне прапаганды камунізму, якія прадугледжваюць дазвол на дэмантаж помнікаў і мемарыялаў савецкай эпохі. Пра гэта паведамляе польскае выданне Wiadomosci Onet. За дакумент прагаласавалі 408 дэпутатаў, супраць - 7, устрымаліся 15 чалавек.

Раздзелы законапраекта не распаўсюджваюцца на манументы, не выстаўленыя на грамадскае агляд, на сімволіку на могілках і на выстаўленыя ў мастацкіх або навуковых мэтах аб'екты. Пад дзеянне дакумента не трапяць тыя аб'екты, якія выстаўляюцца на грамадскі агляд не толькі для «прапаганды таталітарнага рэжыму», піша выданне.

Акрамя таго, ухвалены законапраект забараняе выкарыстоўваць у назвах школ, дзіцячых садкоў, лякарняў, іншых грамадскіх і культурных устаноў словы, якія прапагандуюць камунізм або іншыя таталітарныя сістэмы.

Пастановы аб дэмантажы аб'ектаў будуць выносіць улады ваяводстваў, найбуйнейшых адміністрацыйных адзінак краіны. Для зносу трэба будзе атрымаць згоду Інстытута нацыянальнай памяці - дзяржаўнай установы, якая вывучае дзейнасць дзяржструктур СССР і нацысцкай Германіі на тэрыторыі Польшчы, паведамляе польскае выданне.

Помнікі, якія падпадаюць пад дзеянне дакумента, павінны быць дэмантаваныя цягам 12 месяцаў з моманту ўваходжання закона ў дзеянне. Закон увойдзе ў дзеянне праз тры месяцы з моманту яго афіцыйнай публікацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках