23 красавiка 2024, aўторак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацавалі «разумную» коўдру, якая сама засцілае ложак

4
Навукоўцы распрацавалі «разумную» коўдру, якая сама засцілае ложак

Вынаходства таксама адрэгулюе тэмпературу падчас сну.

Канадскі стартап Smartduvet прадэманстраваў адмысловую падшэўку, якая ператварае звычайную коўдру ў «разумную» і дазваляе рэгуляваць тэмпературу ў ложку падчас сну, а таксама забыцца пра неабходнасць уручную засцілаць ложак, піша newsru.com.

Збор сродкаў на вытворчасць прылады пад назвай Smartduvet Breeze быў запушчаны на краўдфандынгавай платформе Indiegogo.

Smartduvet Breeze ўяўляе сабой падшэўку з адмысловымі паветраводамі, якая мацуецца да коўдры і падлучаецца да невялікай паветранай помпы, якая ўстанаўліваецца пад ложкам. Пры дапамозе гэтай помпы «разумная» коўдра можа разгарнуцца, заправіўшы ложак раніцай. Акрамя таго, спецыяльны мабільны дадатак дазволіць уладальнікам Smartduvet Breeze задаваць патрэбную тэмпературу для кожнай паловы ложка, і помпа будзе ажыццяўляць паасобнае астуджэнне ці падагрэў. Гэта, са слоў стваральнікаў, не толькі зробіць сон больш прыемным, але і дазволіць скараціць выдаткі на электраэнэргію.

Атрымаць больш нагляднае ўяўленне аб распрацоўцы можна дзякуючы дэманстрацыйнаму відэароліку, апублікаванаму на YouTube.

Smartduvet Breeze - гэта ўжо другая прылада канадскага стартапа. Раней кампанія прадэманстравала падшэўку для коўдры Smartduvet, функцыянал якой абмяжоўваўся аўтаматычным засціланнем ложка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках