29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі кіроўцам трамваяў забаранілі шорты, тады яны надзелі спадніцы

2
У Францыі кіроўцам трамваяў забаранілі шорты, тады яны надзелі спадніцы
ФОТА: LEPARISIEN.FR

У горадзе Нанце кіроўцам трамваяў забаранілі ў гарачае надвор'е хадзіць на працу ў шортах і брыджах.

Кіроўцы трамваяў і аўтобусаў у французскім горадзе Нанце, якім забаранілі ў спякоту насіць на працу шорты і брыджы, на знак пратэсту выйшлі на працу ў жаночых спадніцах, паведамляе газета Parisien (пераклад - ria.ru).

Акцыя прайшла ў аўторак, 20 чэрвеня.

Са слоў удзельнікаў, жанчынам-кіроўцам дазволена насіць спадніцы, тады як у мужчынскай форме «эквіваленту няма».

«З 2013 года мы змагаемся за тое, каб мужчыны маглі насіць скарочаныя штаны або бярмуды пры пэўнай тэмпературы паветра», - кажа адзін з пратэстоўцаў, прадстаўнік прафсаюзнай арганізацыі Габрыэль Маньер.

Кірроўцы адзначаюць, што на іх працоўным месцы тэмпература часам дасягае 50 градусаў і ім даводзіцца працаваць у цяжкіх варунках.

«Дырэкцыя пакуль не адказала на просьбы прафзвязу пасля акцыі, якая нагадвае дэмарш швэдскіх кіроўцаў у 2013 годзе. Тыя сваёй мэты дамагліся», - рэзюмуе выданне.

Апошнія дні ў Францыі стаіць спякота. У ноч на чацвер у сталічным рэгіёне быў усталяваны новы тэмпературны рэкорд - 23,7 градуса. Удзень у сераду слупок тэрмометра падняўся да 37 градусаў. Аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў 67 дэпартаментах краіны. Чакаецца, што ўжо да пятніцы тэмпература знізіцца на 6-8 градусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках