18 красавiка 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходных

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходных

Цёплае няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выходныя.

«Пачатак астранамічнага лета, 21 чэрвеня, адзначыўся ў Беларусі пахаладаннем. У сярэдзіне тыдня на тэрыторыю Беларусі накіравалася больш халоднае паветра з Балтыйскага мора, і тэмпературны фон панізіўся. Надвор'е пераменлівае, і ў нядзелю пацяплее, але няўстойлівы характар надвор'я захаваецца», - сказала БелТА намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

У пятніцу ўначы надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень франтальныя раздзелы абумовяць няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы, а ў Берасцейскай вобласці месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, на поўначы краіны будзе плюс 5-8. Удзень чакаецца 17-23 градусы.

Захаваецца няўстойлівае, умерана цёплае надвор'е і ў суботу. Уначы на паўднёвым захадзе, удзень у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе яна не апусціцца ніжэй за плюс 13-16. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 17-24 градусаў цяпла.

У нядзелю варункі надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і больш цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. У некаторых раёнах пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 19-26 градусаў цяпла, на поўдні паветра прагрэецца да плюс 29. У панядзелак, 26 чэрвеня, франтальныя раздзелы абумовяць уначы пераважна на ўсходзе і паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 17-24 градусы цяпла, на паўднёвым усходзе - да плюс 28.

Надвор'е 27 чэрвеня ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, і толькі на поўначы адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас балтыйскага паходжання. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 20-27 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 29.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках