25 красавiка 2024, Чацвер, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працягваюцца правакацыі супраць Наталлі Папковой

6
Працягваюцца правакацыі супраць Наталлі Папковой
НАТАЛЛЯ ПАПКОВА
ФОТА: TUT.BY

Актывістка паабяцала «непаважаным гаспадарам» з карнай медыцыны: не дачакаецеся!

Пра гэта напісала 22 чэрвеня ў «Фэйсбуку» каардынатарка аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) па Берасці Наталля Папкова.

«Наведала Берасцейскі наркалагічны дыспансер.

Зайшлі да галоўнага лекара Більдэйка Аляксандра Леанідавіча. Уразіла тое, што галоўны лекар да нашай сустрэчы рыхтаваўся хоць яна была «не запланаваная». На памяць памятаў праміле усіх затрыманых разам са мной.

Пасля галоўнага лекара пайшлі ў кабінет, у які мяне непасрэдна выклікалі - №10. Там сядзеў малады «лекар» Клышка Эдвард Станіслававіч і практычна адразу я пачала чуць з вуснаў гэтага «лекара», на што яны маюць права і словы пра «здаровы лад жыцця».

Пасля таго як ён выправадзіў майго прадстаўніка, пачаліся папрокі і пагрозы, што я «не павінна рабіць» і што яны са мной зробяць, калі будзе яшчэ адзін прывод.

Такім чынам: яшчэ адзін прывод, і мяне адправяць на прымусовае лячэнне праз суд у абавязковым парадку.

Не дачакаецеся, непаважаныя спадары, яшчэ аднаго прывода!»

Нагадаем, што 16 чэрвеня Наталлю Папкову брутальна затрымала берасцейская міліцыя і прымусіла падпісаць пратакол аб нібыта «распіванні спіртных напояў», пасля чаго актывістцы пачалі пагражаць «Нарколагі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках