18 красавiка 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Грамадзяне ЕЗ змогуць застацца ў Вялікабрытаніі пасля Brexit

Тэрэза Мэй: Грамадзяне ЕЗ змогуць застацца ў Вялікабрытаніі пасля Brexit

Прэм'ерка Брытаніі запэўніла, што ніякага «раззлучэння сем'яў» не будзе.

На саміце ў Брусэлі Тэрэза Мэй запэўніла кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ, што грамадзяне Еўразвязу змогуць застацца ў Вялікабрытаніі і пасля Brexit падкрэсліла яна.

Грамадзяне краін ЕЗ змогуць застацца ў Вялікабрытаніі і пасля выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрапейскага Звязу. Пра гэта прэм'ер-міністарка краіны Тэрэза Мэй заявіла ў чацвер, 22 чэрвеня, у Брусэлі, выступаючы на саміце перад кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў краін Еўразвязу, паведамляе «Нямецкая хваля».

Мэй упершыню выказалася на гэтую тэму, якую адносяць да самых важных на перамовах паміж ЕЗ і Вялікабрытаніяй па Brexit. Мэй запэўніла, што не здарыцца ніякага «раззлучэння сем'яў»: усе грамадзяне ЕЗ, якія маюць права на знаходжанне ў Вялікабрытаніі на момант Brexit, захаваюць гэта права.

Апроч іншага, Мэй прапанавала прадастаўляць асаблівы статус грамадзянам ЕЗ, што пражылі ў краіне больш за пяць гадоў. Яны павінны мець роўныя правы з грамадзянамі Вялікабрытаніі, асабліва ў пытаннях медыцынскай страхоўкі і пенсійнага забеспячэння.

Перамовы па Brexit пачаліся 19 чэрвеня і павінны завяршыцца да 31 сакавіка 2019 года, у адваротным выпадку выхад Вялікабрытаніі са складу ЕЗ адбудзецца без падпісання двухбаковай дамовы і, як следства, без прававога ўрэгулявання пераходнага перыяду. Наступствы гэтага для эканомікі і грамадзян ЕЗ і Вялікабрытаніі будуць непрадказальныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках