24 красавiка 2024, Серада, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску частавалі «каралеўскім» марозівам ад Боны Сфорца

1
У Менску частавалі «каралеўскім» марозівам ад Боны Сфорца

У сталічным музеі прайшла дэгустацыя марожанага па арыгінальных беларускіх рэцэптах.

Наведвальнікі паспрабавалі салодкі ласунак чатырох эпох, а таксама навучыліся гатаваць яго самастойна падчас майстар-класа пад кіраўніцтвам тэлевядучай, пісьменніцы і фуд-блогера Арыны Лісецкай, паведамляе telegraf.by.

Самым старажытным рэцэптам і сапраўдным гістарычным адкрыццём вечара стала марозіва 16-га стагоддзя з ВКЛ. Тое самае, якое так любіла вялікая княгіня Бона Сфорца і рэцэпт якога спецыяльна прывезла ў Беларусь з Італіі.

«Італія лічыцца радзімай еўрапейскага марозіва. Беларуская каралева Бона Сфорца, якая была родам з Мілана, вельмі любіла халодны ласунак і пры пераездзе, вядома, не магла не захапіць яго рэцэпт з сабой у Беларусь, - распавядае фуд-блогерка Арына Лісецкая. - Яе рэцэпт досыць просты ў выкананні, так што кожны зможа прыгатаваць сабе каралеўскае марозіва дома: 5 яек змяшаць са шклянкай цукру і шклянкай вяршкоў - і паставіць астуджаць на тры гадзіны».

Падчас дэгустацыі ўсе госці музея таксама маглі паспрабаваць «сялянскае марозіва» па рэцэпце 17-га стагоддзя, якое выраблялася з салодкага тварагу, перамешанага з разынкамі і снегам, і з'яўлялася простым аналагам прысмаку, даступнага ў той час толькі шляхце. Трэцяй эпохай марозіва, якую вывучылі на дэгустацыі, стала 19-е стагоддзе і кававы ласунак па самаму масаваму рэцэпту Расейскай імперыі - з вяршкоў, яек, ванілі і кавы.

У завяршэнне вечара ўсе госці змаглі паспрабаваць легендарны пламбір, выраблены па дзяржаўных стандартах БССР. Кожны наведвальнік таксама мог пакаштаваць і сучаснае марозіва - натуральны пламбір «Белы Полюс» у хрумсткай шкляначцы, які па традыцыі музея госці атрымліваюць на ўваходзе разам з білетам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках