23 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Нават у 90-я не было такога абыякавага стаўлення да працоўных

6
Генадзь Фядыніч: Нават у 90-я не было такога абыякавага стаўлення да працоўных
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

Беларускіх заробкаў не стае на ўтрыманне сям'і.

У Беларусі зафіксаваны чарговы суіцыд на працоўным месцы: павесіўся 22-гадовы работнік ААТ «Рэчыцадрэў».

У экспрэс-каментары «Салідарнасці» ацэнку таго, што адбываецца на прадпрыемствах даў старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч.

- Думаю, не дапрацоўвае кіраўніцтва - у асобе, перш за ўсё, майстроў і ідэолагаў. Яны зусім не працуюць з людзьмі. У працаўніку бачаць не чалавека, а толькі падначаленага, - адзначыў Генадзь Фядыніч.

- Раней майстар ведаў не толькі імя-прозвішча кожнага работніка, але і тое, што адбываецца ў яго дома, якая матэрыяльная сітуацыя і г.д. Гэта значыць, работнік жыў у калектыве, і калектыў ведаў яго сітуацыю. А цяпер ніхто такой задачы нават не ставіць. Таму я думаю, што суіцыды работнікаў можна было б прадухіліць, калі б з людзьмі нармальна размаўлялі. Калі б паспрабавалі даведацца, што ў іх на душы, каб людзі бачылі ў кіраўніцтве не толькі начальства, але і калег па працы. Тыя ж ідэолагі замест таго, каб гэтым займацца, вышукваюць работнікаў, якія думаюць не так, як начальства і кіраўнік дзяржавы.

Так ці інакш, папярэднія самагубствы работнікаў на прадпрыемствах у грамадстве звязвалі, у тым ліку, з матэрыяльным фактарам.

- Але я не ўзгадаю, каб у 90-х такое адбывалася, - адзначыў Генадзь Фядыніч.

- І гэта, бадай, цалкам вытлумачальна. У 90-х людзі былі больш арганізаванымі і салідарнымі, а Федэрацыя прафсаюзаў не была падкантрольная ўладзе так, як сёння. У выпадку ўзнікнення праблемы яна альбо вырашалася, альбо людзі арганізоўваліся і рабілі страйк на прадпрыемстве. А сёння яны і ў афіцыйны прафсаюз не хочуць звяртацца, бо не бачаць там дапамогі, і арганізавана выказаць незадаволенасць не могуць. У выніку людзі аказваюцца кінутымі. Нікому няма справы, што ў іх дома. А там можа быць усё што заўгодна. І даўгі па крэдытах могуць ціснуць, і грошай на ўтрыманне сям'і можа не ставаць, калі заробак складае 300 рублёў.

Нагадаем, апошнім часам атрымалі рэзананс некалькі суіцыдаў работнікаў на прадпрыемствах. Восенню мінулага года павесіўся слесар на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў. У сакавіку павесіўся на ААТ «Інтэграл» намеснік дырэктара. У чэрвені гамяльчанка падпаліла сабе на прахадной фабрыкі «Камінтэрн» і праз тыдзень памерла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках