25 красавiка 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве скульптуру Маленькага прынца зламалі за тыдзень да адкрыцця

11
У Магілёве скульптуру Маленькага прынца зламалі за тыдзень да адкрыцця

Маленькі прынц прастаяў на пастаменце менш за дзень.

У Магілёве бронзавая скульптура Маленькага прынца прастаяла менш за дзень. Невядомыя зламалі ёй ногі.

Як інфармуе «Радыё Свабода», скульптуру вышынёй 1,4 метра збіраліся ўрачыста адкрыць у Камсамольскім скверы на Дзень горада 28 чэрвеня. Цяпер яе павязуць рамантаваць у сталіцу. Скульптар Андрэй Вераб'ёў спадзяецца, што да 28-га яе змогуць аднавіць.

Камунальнікі кажуць, што неабавязкова скульптуру пашкодзілі вандалы. Яе маглі зламаць выпадкова, спрабуючы зрабіць фота.

Андрэй Вераб’ёў з макетам скульптуры «маладой бульбы»
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках