28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля скандалу з Прыпяццю ў камерцыйную арэнду хочуць здаць раку Сож

15
Пасля скандалу з Прыпяццю ў камерцыйную арэнду хочуць здаць раку Сож

Гомельскім рыбакам зноў давядзецца ўстаць на абарону сваіх месцаў адпачынку.

Гомельскі райвыканкам плануе правесці адкрыты конкурс у здачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў і арганізацыі платнай рыбалкі на тэрыторыі Гомельскага раёна, піша сайт gomel.today.

Пасля скандальнай арэнды Прыпяці ў гомельскай вобласці ўзяліся за Сож. Тэрмін укладання дамовы арэнды - да 25 гадоў, паведамляе Гомельскі аблвыканкам. Таргі праводзяцца ў адпаведнасці з указам дыктатара «Аб некаторых захадах павышэння эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканаленні дзяржаўнага кіравання імі». Конкурс адбудзецца 24-га ліпеня ў будынку Гомельскага райвыканкама на вуліцы Севастопальскай, 135А.

На таргі выстаўленыя тры адрэзкі на рацэ. Пераможца конкурсу павінен будзе кампенсаваць чыноўнікам затраты на правядзенне таргоў.

На таргі выстаўленыя:

Адрэзак ракі Сож працягласцю 4 км ад мяжы з гарадской рысай горада Гомеля ўніз па плыні да Перавальнага знака №139.

Адрэзак ракі Сож першай катэгорыі працягласцю 8 км ад вусця ракі Уза ўніз па плыні да аўтамабільнага моста аўтатрасы М-8 з прылеглым поймавым вадаёмам плошчай 11,0 га.

Адрэзак ракі Сож першай катэгорыі працягласцю 3 км ад мяжы з Веткаўскім раёнам уніз па плыні да заліва Дрэц.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках