19 красавiка 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Дайце мне час

15
Вікторыя Азаранка: Дайце мне час
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: AFP

Беларуская тэнісістка распавяла пра сваё вяртанне на тэнісны корт.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая на турніры на Мальёрцы саступіла харватцы Ані Конюх у сваім другім матчы пасля дэкрэта (1:6, 3:6), пракаментавала паразу і вяртанне ў тэніс, піша «Трибуна»:

«Вядома, гэта цяжкая параза, але Ана вельмі добра правяла першыя два геймы, а потым я згубіла мноства магчымасцяў - у некаторых геймах я вяла 30-0, 40-15, але давала ёй адыгрывацца. Праз гэтыя страчаныя магчымасці матч і скончыўся з такім лікам. Мне не ставала стабільнасці. Цяпер мне цяжка знайсці станоўчыя моманты, але я ведаю, што мне трэба шмат працаваць, каб зноў злавіць гульнявы рытм.

Мне яшчэ патрэбны час. Пакуль ёсць праблемы з рэакцыяй, і мне цяжка адаптавацца да розных спаборніц - у першым коле я гуляла з чалавекам, які ўсё цягне, а ў другім мая сраборніца, фактычна, проста заплюшчвала вочы і лупіла з усіх сіл. Так што мне трэба прыбаўляць у гнуткасці.

Цяпер я не буду думаць пра тыя перашкоды, якія мне трэба вытрымаць. Я вярнулася раней, чым хацела, так што цяпер для мяне ўсё ідзе ў плюс, і ў будучыні гэта мне дапаможа. Мне проста патрэбны час і трэба дадаваць.

Я ведаю, што ад майго вяртання чакаюць больш, чым, напрыклад, ад вяртання Кім Клійстэрс, так што мне трэба проста засяродзіцца на сабе, і калі мне спатрэбіцца больш часу - то няхай. Калі менш - хто ведае. Цяпер мне трэба захоўваць пазітыўны настрой і працаваць, бо я працавік і ведаю, што ў выніку дайду да мэты - трэба проста мець цярпенне. Я стаўлю планку высока, але я ведаю, што да яе дабяруся».

Таксама тэнісістка расказала, як змянілася яе ўспрыманне тура пасля таго, як яна стала маці.

«Тур, у прынцыпе, не змяніўся, бо на гэты турнір сын са мной не прыехаў. Але ўсё астатняе змянілася. Трэба адаптавацца, і добра, што я пачала раней, бо мне трэба прывыкаць. Наогул быць маці - гэта самае цудоўнае, што ёсць у жыцці, незалежна ад тэнісных матчаў.

Ці складана гэта? Думаю, усё залежыць ад дзіцяці, але я не ўважаю мацярынства за складаную працу. Вядома, гэта так, але ў асноўным гэта радасць. Тэніс - таксама, але пасля такой паразы мне так не здаецца. Але хутка я ўбачу сваё дзіця, так што...(усміхаецца)».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках