29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП: Практыка адпраўкі дзяцей «на бульбу» незаконная

7
Прафзвяз РЭП: Практыка адпраўкі дзяцей «на бульбу» незаконная
Фота: tut.by

Незалежны прафзвяз прадоўжыць барацьбу з прымусовай дзіцячай працай.

Справа загінулай на ўборцы бульбы Вікторыі Папчэні прадаўжаецца. 4 ліпеня пачнецца суд над настаўнікамі, якія суправаджалі групу. Прафзвяз РЭП падтрымлівае і кансультуе бацькоў загінулай школьніцы і мае намер абвінаваціць дзяржаву ў незаконным выкарыстанні дзіцячай працы, піша praca-by.info.

Бацька загінулай школьніцы, Алег Папчэня, паведаміў, што 4 ліпеня ў Маладзечне адбудзецца першае паседжанне суда над двума настаўнікамі, якія вывозілі дзяцей «на бульбу». Іх абвінавачваюць паводле ч.2 артыкула 165 КК у неналежным выкананні абавязкаў для гарантавання бяспекі жыцця малалетняй асобы, што прывяло да смерці па неасцярожнасці. Настаўнікі могуць быць пакараныя абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

У папярэдніх судовых разглядах прафзвяз РЭП прадстаўляў інтарэсы Алега Папчэні. Юрысты прафзвязу - Юрый Белякоў і Леанід Судаленка - мелі намер давесці факт працоўных стасункаў Вікторыі Папчэні з ААТ «Усход Агра», а такім чынам, і выкарыстанне дзяржавай прымусовай дзіцячай працы. Аднак 12 снежня 2016 года суд Маладзечанскага раёна пастанавіў, што пазоў бацькі загінулай дзяўчынкі не падлягае задавальненню.

Леанід Судаленка мяркуе, што пасля таго, як прысуд суда ў дачыненні да настаўнікаў увойдзе ў законнае дзеянне, шанцы давесці выкарыстанне дзяржавай прымусовай дзіцячай працы павялічваюцца: бо настаўнікі ў гэтай справе выступаюць дзяржаўнымі агентамі.

«Даводзіцца чуць меркаванне, маўляў, Незалежны прафзвяз РЭП «папіярыцца» на людскім горы і кіне, - напісаў юрыст на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. - Паўтараў і яшчэ раз паўтараю: мы заўсёды даводзім пачатыя справы да лагічнага канца, у гэтай справе робім гэтак жа. З самага пачатку трагедыі і да сённяшняга дня наш прафзвяз і я асабіста застаёмся на сувязі з бацькамі, кансультуем іх. Літаральна ў мінулым месяцы асабіста я, будучы ў Маладзечне, сустракаўся з бацькам загінулай школьніцы, абмяркоўвалі далейшую стратэгію сям'і ў сувязі з горам, якое напаткала іх».

Прафзвяз РЭП прадаўжае барацьбу за спыненне прымусовай працы школьнікаў у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках