25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску можа з'явіцца помнік Кастусю Каліноўскаму

3
У Менску можа з'явіцца помнік Кастусю Каліноўскаму

Грамадскае абмеркаванне праекта архітэктараў адбудзецца з 1 да 25 чэрвеня.

Архітэктары «Менскграда» вынеслі на грамадскае абмеркаванне новы дэталёвы план раёна вуліцы Каліноўскага. Згодна з праектам, у цэнтры скрыжавання вуліц Каліноўскага і Кядышкі будзе мемарыяльная зона, у якой плануецца размясціць помнік Кастусю Каліноўскаму.

Пра гэта паведамляе Onliner.by.

Кастусь Каліноўскі - лідар нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. За гэта яго публічна пакаралі смерцю праз павешанне на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 года паводле асабістага загаду царскага генерала Мураўёва.

У 2013 годзе ў Менску была разгорнутая грамадская кампанія за ўсталяванне помніка Каліноўскаму, было сабрана 3500 подпісаў. Тады гарадскія ўлады заяўлялі, што да 2017 года з'яўленне такога помніка не плануецца.

Грамадскае абмеркаванне праекта архітэктараў адбудзецца з 1 да 25 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках