19 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава залезе ў кішэню шараговаму беларусу

8
Дзяржава залезе ў кішэню шараговаму беларусу

Няўдалыя спробы «мадэрнізацыі» прывялі да павелічэння дзяржрпазыкі.

Дзяржаўная пазыка Беларусі наблізілася да 37 мільярдаў рублёў, што складае 39,4% ад усяго валавога ўнутранага прадукту краіны. Прычым толькі летась рост склаў 12%. Такія лічбы назваў «дэпутатам» на пленарным пасяджэнні намеснік міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Цікава, што за два дні да гэтага першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч назваў крыху іншы паказчык. З ягоных слоў, дзяржаўная запазычанасць складае 39 мільярдаў. І гэта ён сказаў таксама перад «дэпутатамі», але толькі членамі камісіі аб бюджэце і фінансах.

Селіверстаў прызнаў, што шмат сродкаў выдаткавана на мадэрнізацыю. Аднак гэтыя ўкладанні сябе не апраўдалі. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці запазычанасць прадпрыемстваў, якія вырабляюць цэмент і прайшлі мадэрнізацыю, перавышае 200 мільёнаў даляраў. Спагнаць гэтыя грошы адразу не ўдаецца.

«Трэба шукаць баланс інтарэсаў. Спыніць прадпрыемствы за тое, што яны завінавачаныя, мы не можам і не хочам, бо агулам гэта не прывядзе да станоўчага выніку», - падкрэсліў намеснік міністра фінансаў.

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба пракаментаваў:

«Мадэрнізацыя трох цэментных прадпрыемстваў вывтлася правальнай. Кітайскія тэхналогіі, якія там запусцілі, - гэта тэхналогіі ўчорашняга дня. У выніку атрымалася, што кошт вытворчасці гэтага цэменту занадта вялікі, а кошты яго занадта высокія. Як я разумею, ахвотных пераплачваць няма. Думаю, што страты наша дзяржава верне. Але за кошт насельніцтва, за ягоныя падаткі».

Экспэрт нагадаў, што ўлады спрабавалі мадэрнізаваць яшчэ і дрэваапрацоўку і папяровую прамысловасць. Аднак і там вялікія грошы патрацілі неэфектыўна. А калі ўлічыць, што нядаўна чыноўнікі павялі размову аб новых інвестыцыйных праграмах у трактарабудаванні і машынабудаванні, то, відавочна, нас чакаюць новыя бессэнсоўныя выдаткі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках