24 красавiка 2024, Серада, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума РФ у першым чытанні адобрыла забарону ананімайзераў

15
Дзярждума РФ у першым чытанні адобрыла забарону ананімайзераў

Калі законапраект прымуць, пад забарону могуць патрапіць папулярныя рэсурсы, пашукавікі і крамы дадаткаў.

Дзярждума прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі», якія сярод іншага прадугледжваюць забарону ананімайзераў - сродкаў для абыходу заблакаваных рэсурсаў. Законапраект падтрымалі 363 дэпутаты, піша РБК.

Папраўкі ў закон «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі» былі ўнесеныя ў ніжнюю палату парламента 8 чэрвеня. Згодна з імі ўладальнікі ананімайзераў і VPN-сэрвісаў не змогуць надаваць доступ да сайтаў, якія заблакаваныя на тэрыторыі Расеі. Таксама Раскамнагляд атрымае права блакаваць сайты, дзе будзе размешчаная інфармацыя аб сродках абыходу блакаванняў. Паводле гэтых паправак аператары пошукавых сістэм будуць абавязаны спыніць выдачу спасылак на інфармацыйныя рэсурсы, уключаныя ў пералік Раскамнагляду, на тэрыторыі краіны.

Папраўкі былі распрацаваныя «ў мэтах павышэння эфектыўнасці абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў, доступ да якіх у Расеі абмежаваны на законнай падставе», гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта. У спісе аўтараў дакумента значацца дэпутат «Адзінай Расеі» Максім Кудраўцаў, дэпутат ад «Справядлівай Расеі» Мікалай Рыжак, а таксама камуніст Андрэй Ешчанка.

У сярэдзіне красавіка газета «Ведомости» паведаміла, што законапраект быў распрацаваны ў Раскамнаглядзе на ініцыятыву Савета бяспекі Расеі. Пры гэтым крыніцы выдання паказалі, што тэхнічную частку дакумента стваралі юрысты Медыя-камунікацыйнага саюза. Іх задачай было забараніць доступ на сайты з пірацкім кантэнтам, на якія карыстальнікі траплялі з дапамогай спецыяльных праграм.

Экспэрты раней тлумачылі, што пад папраўкі могуць патрапіць крамы дадаткаў, уключаючы Google Play, AppStore і іншыя, бо на іх даступныя сродкі абыходу блакаванняў. Да таго ж пад законапраект могуць патрапіць розныя праграмныя платформы тыпу аперацыйных сістэм і іх тэхнічныя парталы, напрыклад партал тэхпадтрымкі Microsoft, які апісвае наладу VPN у розных версіях Windows, распавядаў кансультант ПІР-цэнтра Алег Дзямідаў. Пад забаронай могуць апынуцца і папулярныя браўзэры, якія прапануюць магчымасць абыходу блакіроўкі. Напрыклад, Opera ўбудавала ў свой браўзэр VPN-сэрвіс. Такія опцыі прысутнічаюць і ў версіі Chrome для Android (функцыя эканоміі трафіку), і ў браўзэры Safari (сцісканне трафіку) ад кампаніі Apple.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках