25 красавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падала ў Лондане апеляцыю паводле справы наконт «запазычанасці Януковіча»

3
Украіна падала ў Лондане апеляцыю паводле справы наконт «запазычанасці Януковіча»

Міністэрства фінансаў Украіны просіць перагледзець пастанову ангельскага суда паводле справы наконт запазычанасці РФ памерам $ 3 мільярды.

Міністэрства фінансаў Украіны 23 чэрвеня 2017 г. падало ад імя Украіны да ангельскага апеляцыйнага суду неабходныя дакументы паводле справы наконт т. зв. запазычанасці Януковіча памерам $ 3 млрд перад Расеяй. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу Мінфіна.

«Міністэрства фінансаў падало ад імя Украіны да ангельскага апеляцыйнага суду неабходныя дакументы для ініцыявання апеляцыйнага абскарджання пастановы ангельскага суда, прынятай 29 сакавіка 2017 г. суддзёй Блэрам у судовым працэсе пра еўрааблігацыі сумай $ 3 млрд (так званая расейская пазыка), – паведамляе Мінфін Украіны.

«Украіна ўпэўненая ў аргументах апеляцыі і ў перамозе ў апеляцыйным судзе ў адпаведны тэрмін. Слуханні апеляцыі папярэдне прызначаныя на другую палову студзеня 2018 года», – дадалі ў міністэрстве.

Высокі суд Лондана 29 сакавіка 2017 г. ухваліў разгляд позвы Расеі да Украіны пра еўрабонды на $ 3 млрд паводле паскоранай працэдуры. Суд адхіліў усе аргументы Украіны. У тым ліку з краіны-агрэсара знятыя абвінавачванні ў палітычным ціску на Украіну.

РФ адмовілася ўдзельнічаць у пазыковай аперацыі Украіны ў лістападзе 2015 г. Сума прэтэнзій Крамля паводле пазыковых папераў складае $ 3 млрд плюс $ 75 млн адсоткаў.

30 снежня 2015 года Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову пра ўвядзенне мараторыю на выплату запазычанасці РФ.

4 траўня 2016 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ухваліў скасаванне канчатковай даты дзеяння мараторыю на выплату часткі дзяржаўнай запазычанасці, вызначанай дзейным заканадаўствам (законапраект N3677). Дакумент прапануе адмяніць лімітавы тэрмін дзеяння часовага мараторыю на выплаты паводле знешніх камерцыйных пазык, у тым ліку паводле «бондаў Януковіча», які скончыўся 1 ліпеня 2016 года.

27 траўня 2016 г. Украіна падала ў Высокі суд Англіі пярэчанні супраць пазову кампаніі The Law Debenture Trust Corporation даверанага кіраўніка, паводле якога Расеяй быў вылучаны крэдыт памерам $ 3 млрд у снежні 2013 года. Інтарэсы Украіны прадстаўляе міжнародная юрыдычная фірма Quinn Emanuel Urquhart & Sullivan.

Украіна ў сваіх пярэчаннях паказвае, што дамова пра запазычанні, зробленая ў снежні 2013 г., з'яўляецца несапраўднай і не падлягае прымусоваму выкананню. Сярод прычынаў – парушэнне ўнутранага заканадаўства пры выпуску папераў, а таксама ціск з боку РФ цягам 2013 года з мэтай не дапусціць заключэння Украінай пагаднення пра асацыяцыі з Еўразвязам, анэксія Крыма і ваенная агрэсія ў Данбасе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках