25 красавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Летняя «нечаканка» беларусам ад уладаў

78
Летняя «нечаканка» беларусам ад уладаў

З 1 ліпеня ў Беларусь можна ўвозіць ўсяго да 5 кг гародніны-садавіны.

У пастанове Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая ўступае ў сілу сёлета з 1 ліпеня, выразна прапісана: на тэрыторыю краінаў ЕАЭС (Беларусь, Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан) адзін чалавек можа прывезці да 5 кг гародніны і садавіны, а таксама да трох букетаў кветак. Калі аб'ёмы перавышаныя, патрэбен фітасанітарны сертыфікат. Што гэта і дзе атрымаць? Як цяпер везці смачныя ўкраінскія кавуны, абрыкосы і перцы піша kp.by.

Што менавіта будуць кантраляваць?

На аднаго чалавека, у тым ліку на дзіця, дапускаецца ўвоз на тэрыторыю краінаў ЕАЭС да 5 кг гародніны і садавіны. Важна: сюды ўваходзяць таксама арэхі, бабовыя, ягады, грыбы!

Зрэзаных кветак цяпер можна ўвозіць максімум 3 букеты аднаму чалавеку. Склад букета таксама прапісаны: да 15 штук кветак, сцяблінаў, травінак і г. д. Тычыцца гэта ў тым ліку і засушаных раслінаў. Груба кажучы, максімум адзін чалавек зможа завезці 45 кветак.

Нормы дзейнічаюць для разавага перасячэння мяжы. Гэта значыць сёння завезлі 5 кг абрыкосаў, а праз тыдзень – яшчэ 5, і абодва разы без сертыфіката.

Дзе можна атрымаць сертыфікат?

У дакуменце таксама сказана, што калі вы перавышаеце дапушчальны аб'ём, вам патрэбен фітасанітарны сертыфікат. Дзе ж яго атрымаць?

Як патлумачылі «КП» у Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслінаў Беларусі, фітасанітарны сертыфікат выдаецца паводле месца адпраўлення грузу або яго вырошчвання. Напрыклад, вы набываеце ў Кіеве абрыкосы. Ідзяце да інспектара ў каранціне раслінаў і кажаце яму, што хочаце вывезці ў Беларусь нейкую прадукцыю. У вас прымаюць заяву, даглядаюць прадукцыю на наяўнасць хваробаў, уключаных у адзіны пералік ЕАЭС. Калі ўсё чыста, выдаюць дакумент, які вы на мяжы і паказваеце.

Калі ж вы везяце ў Беларусь да 5 кг гародніны і садавіны, то такі сертыфікат не патрэбны.

На які аб'ём патрэбен сертыфікат?

Напрыклад, вы везяце з-за мяжы 6 кг чарэшняў. На які аб'ём рабіць фітасанітарны сертыфікат? Як патлумачылі спецыялісты, гэта не мае значэння. У сутнасці, патрэбен сертыфікат менавіта на 1 кг. Але калі гэта шэсць кілаграмаў адной і той жа чарэшні, то не важна, на які аб'ём вам выдадуць сертыфікат.

Як цяпер прывезці кавун?

Часцей за ўсё кавун важыць больш за 5 кг. Калі вы едзеце ўдваіх (з мужам або сяброўкай), то вам нормы могуць залічыць на дваіх. Гэта значыць кавун на 10 кг два чалавекі ўвязуць без сертыфіката, а адзін чалавек – з сертыфікатам. Дарэчы, пры гэтым рэзаць папалам кавун не трэба.

Паводле якіх нормаў мы ўвозім прадукты цяпер?

Паралельна з фітасанітарнымі патрабаванні існуюць мытныя нормы ўвозу прадуктаў. Так, калі вы былі за мяжой часцей чым раз на тры месяцы, то паводле нормаў можаце завезці не больш за 10 кг прадуктаў.

Калі вы перасякалі мяжу часцей чым раз на тыдзень, то норма прадуктаў – 5 кг, у тым ліку 1 літр спіртнога. З перавышэння давядзецца заплаціць мыту.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках