19 красавiка 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі інжынер стварыў беспілотнік з бульбы

1
Польскі інжынер стварыў беспілотнік з бульбы

Інжынер Марак Бачынскі стварыў робата з бульбы і апублікаваў схему ягонай працы.

Бульба здольная праехаць блізу 8 см кожныя 15 хвілінаў, адзначаецца ў трэдзе, які пачаў Бачынскі на сайце Reddit.

Да караняплодаў інжынер падключыў суперкандэнсатар для назапашвання энэргіі, рухавік і колы. Акрамя таго, бульбачка атрымала панэль кіравання, якая дазваляе самастойна выбіраць напрамак руху. Некаторыя дэталі робата былі надрукаваныя на 3D-прынтары.

"Я зрабіў бульбу для самастойнага кіравання. Потым я назваў яе Понтус і ўзяў да сябе як хатнюю жывёліну. Усё прайшло добра", – прызнаецца Марак у жартоўным апісанні да свайго відэароліка.

У каментарах на Reddit інжынер больш сур'ёзны. Ён адзначае, што сабраць падобнага робата самім даволі проста, але "ягоныя паказнікі будуць адрознівацца ў залежнасці ад вашага кандэнсатара і рухавікоў". Паводле словаў Марака, для робата з бульбы падыдзе "любы 3-вольтавы рухавік з зачапленнем".

Цікава, што ў канца 2016 года Марак Бачынскі стварыў іншы папулярны ролік, у якім паказана, як ягоны квадракоптар мяняе лямпачку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках