19 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў пра працу ў нелегальнай выведцы

21
Пуцін распавёў пра працу ў нелегальнай выведцы
УЛАДЗІМІР ПУЦІН
ФОТА: GETTY IMAGES

Паводле словаў прэзідэнта РФ, такога кшталту дзейнасцю могуць займацца толькі «ўнікальныя» людзі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што ягоная праца ў органах знешняй выведкі СССР была звязаная з нелегальнай выведкай, паведамляе Інтэрфакс.

"Уся мая праца ў органах знешняй выведкі СССР была звязаная не проста са Службай знешняй выведкі, а менавіта з нелегальнай выведкай. І я ведаю, што гэта за людзі", – сказаў Пуцін у інтэрв'ю праграме "Весткі ў суботу".

Паводле ягоных словаў, людзі, якія працуюць у нелегальнай выведцы "асаблівыя, асаблівай якасці, асаблівых перакананняў, гэта людзі адмысловага складу характару". "Адмовіцца ад свайго цяперашняга жыцця, адмовіцца ад сваіх блізкіх, ад родных і пакінуць краіну на многія-многія гады, прысвяціць сваё жыццё служэнню Айчыне не кожны можа. Гэта могуць толькі абраныя. Кажу гэта без усялякага перабольшання", – сказаў прэзідэнт РФ.

Паводле ягоных словаў, з такім падыходам да краіны, да свайго народа жывуць супрацоўнікі нелегальнай выведкі. "Гэта ўнікальныя людзі. Я зычу ім шчасця, дабрабыту, упэўнены, яны пачуюць мае словы", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пуцін узгадаў гутарку з адным са сваіх калегаў, які прапрацаваў у службе нелегальнай выведкі шмат гадоў.

"Вярнуўшыся, ён працаваў са мной, з пачаткоўцам супрацоўнікам органаў бяспекі, пачаткоўцам выведкі. Я яго тады спытаў: Сан Саныч, вы там працавалі, а цяпер тут, разам са мной, гэта як, нармальна? Вы ж, у прынцыпе, на многае маглі разлічваць, на большае.

Ён кажа: А я і мог займаць іншую пазіцыю, мне Цэнтр прапаноўваў гэта зрабіць, але я не захацеў. Таму што я мяркую ўзнагародай для сябе тое, што мне Радзіма даверыла выконваць такую функцыю, якую акрамя мяне ніхто не можа выканаць. Гэта і ёсць самая вялікая ўзнагарода, якую я зарабіў, і я павінен за гэта Радзіме дзякаваць", – распавёў Пуцін.

У гэтыя дні адзначаецца юбілей нелегальнай выведкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках