28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынцэсы з ААЭ атрымалі ў Бэльгіі тэрмін за прыніжэнне слугаў

2
Прынцэсы з ААЭ атрымалі ў Бэльгіі тэрмін за прыніжэнне слугаў
ФОТА: FRANCOIS LENOIR / REUTERS

Прынцэса Шэкха Аль-Нахаян і сем яе дачок з кіроўнай сям'і Абу-Дабі атрымалі 15 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна.

Таксама яны прысуджаныя да штрафу памерам 165 тысячаў еўраў за прыніжэнне слугаў і незаконную перавозку людзей. Адпаведную пастанову ў пятніцу, 23 чэрвеня, вынес суд Брусэля, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на партал La Libre.be.

Судовы працэс пачаўся ў траўні сёлета пасля дзевяці гадоў расследавання. Як паведамляла тады газета The Independent, жанчынаў абвінавацілі ў незаконнай перавозцы людзей і абыходжанні з імі «бесчалавечным чынам». Таксама яны падазраваліся ў парушэнні працоўнага заканадаўства Бэльгіі. Злачынныя эпізоды мелі месца ў перыяд з 2007 да 2008 года, калі прынцэсы спыняліся ў бэльгійскай сталіцы. Адна служанка, якая здолела ўцячы, падала заяву ў паліцыю.

Прынцэсы жылі ў гатэлі Conrad, дзе для іх быў арандаваны цэлы паверх. З сабой яны прывезлі больш за 20 жанчынаў, якія ім прыслугоўвалі. Паводле інфармацыі Associated Press, персанал практычна не атрымліваў грошай за працу, некаторым даводзілася спаць на падлозе і недаядаць. Акрамя таго, гаспадыні груба абыходзіліся з дзяўчатамі, крычалі на іх і прыніжалі. У некаторых служанак таксама не было візы.

Як адзначае La Libre.be, першапачаткова паводле справы, акрамя саміх прынцэсаў, праходзіў і іх дварэцкі, аднак ён быў апраўданы. Суд таксама не знайшоў фактаў парушэння заканадаўства Бэльгіі ў сферы працоўных адносінаў, паколькі працадаўцам служанак фактычна з'яўляліся не самі прынцэсы, а кампанія Private Department (месціцца ў ААЭ і часткова належыць сям'і прынцэсаў). Выпадкі бесчалавечнага абыходжання з прыслугай, у адрозненне ад прыніжэння чалавечай годнасці, таксама не былі даказаныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках