25 красавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці надзвычайнага здарэння ў Гішпаніі, дзе патануў беларус: «У амбасадзе з квіткамі не дапамаглі»

127
Падрабязнасці надзвычайнага здарэння ў Гішпаніі, дзе патануў беларус: «У амбасадзе з квіткамі не дапамаглі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жонка і дзеці загінулага міліцыянта вернуцца ў Менск дзякуючы ягоным калегам і сябрам.

– Саша – самы лепшы тата! Ён вельмі любіў дзяцей і праводзіў з імі багата часу. Ён прыклад таго, якім павінен быць бацька. Саша многае рабіў для сям'і і быў апорай для ўсіх, – з камяком у горле ў інтэрв'ю kp.by кажа знаёмая загінулага мужчыны.

Трагедыя адбылася ў гішпанскім горадзе Алікантэ 20 чэрвеня. На гэты гішпанскі курорт Аляксандр – супрацоўнік аднаго са сталічных падраздзяленняў дэпартамента аховы МУС – адправіўся на адпачынак з жонкай і двума сынамі 5 і 9 гадоў. Для сям'і гэта была доўгачаканая, да таго ж першая паездка ў Гішпанію. Падарожжа арганізавалі самі – у турагенцтва не звярталіся.

– Сыны Сашы і Іры купаліся ў моры ў дзіцячых надзіманых колах. Раптам хлопчыкаў стала выносіць плынню, і бацькі кінуліся за імі. Дзяцей удалося выратаваць. З цяжкасцю выбралася на бераг і Іра. А вось Саша загінуў... Ратавальнікі рэанімавалі яго 20 хвілінаў, але выратаваць не змаглі. Ён памёр на вачах жонкі і дзяцей, – распавядае сяброўка сям'і.

Яшчэ ў пятніцу ўдзень Ірына з дзецьмі знаходзілася ў Алікантэ. Да гэтага яна шукала варыянты, як дабрацца дадому.

– У суботу Ірына з дзецьмі прыляціць прамым рэйсам Барселона – Менск. Грошы на квіткі сабралі калегі Сашы, за што ім вялікі дзякуй, – кажа сяброўка. – На жаль, у амбасадзе Беларусі ў Гішпаніі сказалі, што не могуць дапамагчы памяняць квіткі на найбліжэйшы рэйс і дабрацца да аэрапорта Барселоны. Затое адгукнуўся на бяду неабыякавы беларус, які жыве ў Алікантэ! Ён хацеў адвезці Ірыну з дзецьмі ў Барселону. Але з Ірай звязалася турфірма, якая аплаціла ім пералёт з Алікантэ ў Барселону і падала там начлег. Цела Аляксандра даставяць у Беларусь пазней – пасля таго, як усе дакументы будуць аформленыя. Гэтыя выдаткі павінна на сябе ўзяць страхавая кампанія. Як паказала ўскрыццё, у Аляксандра здаровае сэрца, ён быў цвярозы.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках