25 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адкрылі помнік байцам Штрафбат

9
У Беларусі адкрылі помнік байцам Штрафбат
ФОТА: CHAUSYNEWS.BY

Помнік усталявалі ў Чавускім раёне, дзе ў 1943–1944 гадах ішлі цяжкія пазіцыйныя баі.

У вёсцы Дрануха Чавускага раёна 23 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Беларусі памятнага знака камандзірам і байцам штрафных падраздзяленняў савецкай арміі, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

Знак усталявалі ў Чавускім раёне, бо менавіта там восенню 1943 – зімой 1944 ішлі цяжкія пазіцыйныя баі – савецкая армія беспаспяхова спрабавала прарваць нямецкі фронт сіламі штрафных батальёнаў.

Ініцыятарамі ўшанавання памяці штрафнікоў сталі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, паведамляе chausynews.by.

Гэта першы памятны знак штрафнікоў у Беларусі.

ФОТА: CHAUSYNEWS.BY

Штрафныя батальёны «Ні кроку назад» утвараліся на загад Сталіна. Але палажэнне пра штрафныя батальёны было распрацаванае генералам арміі Жукавым.

За ўсю вайну (гэта значыць не адначасова) на ўсіх франтах усяго было 65 асобных штрафных батальёнаў і 1037 асобных штрафных ротаў.

За ўсе гады Вялікай Айчыннай вайны праз штрафныя часткі прайшло, паводле некаторых звестак, 427 910 чалавек. У 1944 годзе агульныя страты Чырвонай арміі (забітыя, параненыя, палонныя, захварэлыя) – 6 503 204 чалавек; з іх штрафнікоў – 170 298. Усяго ў 1944 годзе ў Чырвонай арміі было 11 асобных штрафных батальёнаў з 226 чалавекамі ў кожным і 243 асобныя штрафныя роты з 102 чалавекамі ў кожнай. Сярэднямесячная колькасць вайсковых асобных штрафных ротаў у 1944 годзе на ўсіх франтах вагалася ад 204 да 295.

Найвышэйшая кропка штодзённай колькасці вайсковых асобных штрафных ротаў (335 ротаў) была дасягнутая 20 ліпеня 1943 году.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках