19 красавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў пры ўездзе ва Украіну будуць браць адбіткі пальцаў

9
У расейцаў пры ўездзе ва Украіну будуць браць адбіткі пальцаў
ФОТА: RBC.UA

Ужытыя захады дапамогуць лепш кантраляваць і абараняць межы Украіны.

Як паведамляе УНИАН, пра гэта сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заявіў сёння на брыфінгу пасля адкрыцця новага аддзела памежнай службы ў Харкаўскай вобласці. Ён падкрэсліў, што Дзяржпамежслужба Украіны рыхтуецца да пропуску грамадзян РФ па біяметрычных пашпартах, а таксама да сканавання іх біяметрычных звестак.

«Памежнікі разлічваюць тэхнічныя дэталі, разлічваюць, якая трэба яшчэ матэрыяльна-тэхнічная дапамога, каб, пакуль урад вызначаецца з увядзеннем візавага рэжыму, забяспечыць пропуск па біяметрычных пашпартах, пры перасячэнні кожным расейцам (мяжы) сканаваць ягоныя ідэнтыфікацыйныя прыкметы - ці адбіткі пальцаў, ці сятчатку вока. Гэтая тэхнічная праца вядзецца. Я спадзяюся, што ўрад фінансава падтрымае гэтую працу, якая дасць вынік, мы мяркуем, цягам месяца, калі будзе фінансаванне», - сказаў Турчынаў.

Ён дадаў, што на сёння ў ГПСУ бракуе тэхнічных сродкаў, каб увесці перасячэнне мяжы для расейцаў па біяметрычных пашпартах, пазбегнуўшы ўтварэння вялікіх чэргаў.

Сакратар РНБА падкрэсліў, што Украіна павінна ўвесці візавы рэжым для грамадзян РФ.

«Тое, што ў шматлікіх расейцаў няма біяметрычных пашпартоў, - гэта іх пытанне. Хай іх сабе замаўляюць. Мы павінны надзейна абараняць свае межы і выразна ідэнтыфікаваць кожнага, хто гэтую мяжу перасякае, у першую чаргу - з краіны-агрэсара. Але спадзяюся, што візавы рэжым з часам будзе ўведзены», - сказаў Турчынаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках