25 красавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі наважыліся выказаць Шорцу свой пратэст

6
Менчукі наважыліся выказаць Шорцу свой пратэст

Жыхары сталіцы выступаюць супраць зносу сядзібнай забудовы.

У Ленінскім і Заводскім раёнах Менска на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект дэталёвага планавання тэрыторыі, якая ўваходзіць у абодва раёны і якая знаходзіцца ў межах вул. Малініна - вул. Крупскай - вул.Ташкенцкай - вул. Галадзеда - паўднёвая і паўднёва-заходняя мяжа ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны, піша bchd.info.

Паводле гэтага плану плануецца размяшчэнне спартова-рэкрэацыйнага цэнтра на месцы зносу існай сядзібнай забудовы, размешчанай па вуліцы Дворышчы.

ФОТА: BCHD.INFO

Разам з тым жыхары вуліцы выступаюць супраць зносу іх дамоў. Пад адпаведным зваротам падпісаліся практычна ўсе жыхары вуліцы Дворышчы.

У сувязі з тым, што 27 чэрвеня мінае час, адведзены на грамадскае абмеркаванне, яны збіраюцца ісці на прыём да старшыні Менгарвыканкама Андрэя Шорца, каб перадаць яму калектыўны зварот і выказаць свой пратэст супраць зносу. Арганізаваў сустрэчу жыхар вуліцы, чалец Беларускага хрысціянскай дэмакратыі Пётр Папраўка.

Удзел у сустрэчы з кіраўніком горада, якая адбудзецца а 12:00 26 чэрвеня, прадказальна плануюць узяць дзясяткі жыхароў вуліцы Дворышчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках