29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны накіравала Расеі ноту пратэсту праз паездку Пуціна ў Крым

12
МЗС Украіны накіравала Расеі ноту пратэсту праз паездку Пуціна ў Крым

Візіт з'яўляецца грубым парушэннем дзяржаўнага суверэнітэту.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст і накіравала ноту пратэсту ў сувязі з не ўзгодненым з Кіевам візітам дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Крым, паведамляецца на сайце міністэрства, піша tut.by.

Візіт Пуціна ў Крым у МЗС назвалі грубым парушэннем дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Украінская старана ўважае гэты візіт і іншыя так званыя паездкі расейскіх чыноўнікаў на часова акупаваныя АР Крым і Севастопаль грубым парушэннем дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, цынічным і дэманстратыўным грэбаваннем расейскай стараной агульнапрызнаных нормаў міжнароднага права, у тым ліку Статута ААН, рэзалюцый Генасамблеі ААН «тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» ад 27 сакавіка 2014 года, «Стан правоў чалавека ў АР Крым і Севастопалі» ад 19 снежня 2016 года, а таксама абавязаннямі ў двухбаковых і шматбаковых дамовах, удзельнікамі якіх з'яўляюцца Украіна і Расея», - гаворыцца ў заяве МЗС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках