25 красавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як праходзіць служба на вучэбнай базе ЦАХАЛ у пустыні

9
Як праходзіць служба на вучэбнай базе ЦАХАЛ у пустыні
ФОТА: ЁАЎ ЗІТУН

Рэстарацыя, марозіва, цырульня і буцікі.

Жаўнеры спрабуюць пераканаць, што гэта выглядае, як гатэль, але напраўду гэта не мае нічога агульнага з дзіцячым лагерам. У гэта складана паверыць, калі бачыш увесь дыяпазон паслуг і тавараў, прадстаўленых на тэрыторыі вайсковага гарадка, пішуць «Вести Израиль».

На тэрыторыі вайсковага гарадка «Ір а-БААДзім» (комплекс вайсковых і навучальных баз ЦАХАЛ, размешчаных у пустыні Негеў) пачалі працу цэлы шэраг устаноў грамадскага харчавання і крамаў, частка з якіх не саступаюць канкурэнтам, існым у цэнтры краіны.

ФОТА: ЁАЎ ЗІТУН

Так, вядомая ў Тэль-Авіве рэстарацыя «101», якая знаходзіцца ў «Сароне», адкрыла філіял і цяпер вайскоўцы без адрыву ад службы і вучэнняў могуць паабедаць гамбургерамі, амаль як у горадзе без перапынку. Акрамя таго, працуе кавярня з вялікім выбарам розных гатункаў марозіва, крамы адзення і бытавой тэхнікі, цырульня. Паказальна, што працуюць тут «грамадзянскія», так што нарад па ўборцы ў рэстарацыі вайскоўцам не пагражае.

ФОТА: ЁАЎ ЗІТУН

Падпалкоўнік Саар Харазі запэўніў, што, вызваленне жаўнераў ад гаспадарчых работ не прычыняе шкоды іх баявой падрыхтоўцы, але насупраць дае ім магчымасць цалкам засяродзіцца на авалоданні вайсковай спецыяльнасцю ў рамках розных курсаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі гарадка. Адзначым, што тут праходзяць навучанне, пачынаючы ад базісных прафесій, напрыклад, на кіроўцу трэйлера, так і на пілота.

ФОТА: ЁАЎ ЗІТУН
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках