24 красавiка 2024, Серада, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: Лукашэнка ўзяўся за хакей - «Дынама» развалілі

27
Аляксей Шаўчэнка: Лукашэнка ўзяўся за хакей - «Дынама» развалілі

Чаму ініцыятывы «галоўнага хакеіста» заўсёды выходзяць бокам.

Расейскі журналіст Аляксей Шаўчэнка пракаментаваў адстаўку Крэйга Вудкрафта, піша ««Трибуна»:

- За сем дзён да пачатку трэніравальных лагераў яшчэ адзін клуб застаўся без галоўнага трэнера. У Менску перапынілі дачыненні з Крэйгам Вудкрафтам. У клубе асабліва падкрэслілі, што ўсё абышлося без выплаты кампенсацыі, нягледзячы на дзейны кантракт. Маўляў, мы зэканомілі. Знайшлі чым ганарыцца.

Не схаваю, я з песімізмам глядзеў на запрашэнне гэтага трэнера ў пачатку мінулага сезона, але ён сваёй працай, стаўленнем да справы давёў, што з'яўляецца вельмі моцным спецыялістам. Бянтэжыла, напрыклад, некаторая нестабільнасць у выніках каманды, але ў нас ёсць трэнеры, якія гатовыя адказваць на пытанні па гульні, і яны патлумачылі, што гэта праблема не Вудкрафта, а хакеістаў. Ён запэўнівае іх, што яны моцныя, але тыя не заўсёды могуць давесці гэта на справе.

Я з нецярпеннем чакаў другога сезона Вудкрафта, але тут у Менску пачалося. Лукашэнка нешта сказаў пра развіццё хакея (прычым, крытыкаваў ён нацыянальную каманду), на ніжнім узроўні сталі «ўжываць захады» і хутка разбурылі добрую каманду. Цяпер мы ўбачым новы клуб, зусім не такі, як быў раней, - напісаў Шаўчэнка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках