29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія чыноўнікі ўзяліся вызначаць, «якая рэстарацыя лепшая»

14
Менскія чыноўнікі ўзяліся вызначаць, «якая рэстарацыя лепшая»

У рэйтынгу грамадскага харчавання ад Менгарвыканкама ёсць «выдатнікі» і «двоечнікі».

Сталічныя чыноўнікі прадаўжаюць абнаўляць і дапаўняць рэйтынг аб'ектаў грамадскага харчавання Менска. У выніку цяпер у «выдатніках» «Цвік», «Васiлькi», «Госцi» і шэраг іншых устаноў, піша thinktanks.by.

Рэйтынг сталічных прадпрыемстваў грамадскага харчавання дапоўнены новымі аб'ектамі, распавялі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ва ўправе гандлю і паслуг Менгарвыканкама.

- Праверкі 2016 года паказалі, што ў 99,6% абследаваных прадпрыемстваў грамадскага харчавання ёсць парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў і заканадаўства ў сферы гандлю. Лічба ўражлівая, - распавяла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емяльянава. - Каб навесці парадак у галіне, не звяртаючыся да штрафных санкцый, і павысіць якасць работы прадпрыемстваў, гарвыканкам наважыў скласці рэйтынг усіх агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання. Былі выпрацаваныя крытэрыі, яны абмяркоўваліся з прадстаўнікамі рэстараннага бізнэсу. Працэс стартаваў у сакавіку. Першыя вынікі былі агучаныя яшчэ вясной, калі прайшло абследаванне некалькіх дзясяткаў прадпрыемстваў. На 19 чэрвеня абследаваныя 94 аб'екты грамадскага харчавання з выстаўленнем адзнак ад 1 да 5 балаў. Прыемна, што 37% (35 прадпрыемстваў) атрымалі найвышэйшы бал - 5, гэта значыць, іх працу можна назваць ідэальнай. Яшчэ 43% (40 прадпрыемстваў) ацэненыя на 4, гэта значыць у іх былі нязначныя заўвагі. 3 атрымалі 14% (13 аб'ектаў), 2-2% (два аб'екта), 14% (4 прадпрыемствы).

У «выдатнікі» патрапілі рэстарацыі «Мінск», «Цвік», «Свае», «Кухмiстр», «Ля ратушы», «Рэнесанс», «Публіка», «Васількі» у ГЦ «Скала», кавярня «Аліўе», «Чарпак» , «У Францішка», «Мая дарагая», «Гурман» і іншыя, у тым ліку дзве кавярні. Самы нізкі паказчык у рэйтынгу (1) - у рэстарацыі «Гасціны двор», кавярні «Ністру», «Мангал Хаўс», «Ной», недалёка сышлі (2 балы) - кавярня «Банана» і «Стары горад».

Як удакладнілі ў гарвыканкаме, у сталіцы налічваецца 1,9 тысячы агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання, так што абследаваць трэба яшчэ вельмі шмат. Складальнікі рэйтынгу спадзяюцца, што прадпрыемствы, не чакаючы прыходу правяраючых, самі распачнуць захады для паляпшэння якасці працы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках