19 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава напісала песню пра расейскіх жаўнераў у Сірыі

28
Захарава напісала песню пра расейскіх жаўнераў у Сірыі
МАРЫЯ ЗАХАРАВА

Расейская чыноўніца заявіла, што вынесці песню на публіку яе «сілай прымусіў» Мікіта Міхалкоў.

Спікер міністэрства замежных спраў РФ Марыя Захарава напісала песню пра расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць у Сірыі. Прэм'ера песні адбылася на адкрыцці Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю, паведамляе gordonua.com.

«Гэтая песня пра герояў сённяшніх, пра тых, хто робіць так, каб мы сядзелі ў залі і атрымлівалі асалоду ад гэтага жыцця. Яна пра тых нашых хлопцаў, якія зараз ваююць у Сірыі», - заявіла Захарава, прэзентуючы песню ўласнага сачынення.

Яна распавяла, што калі распавяла кінарэжысёру Мікіту Міхалкову пра свой твор, ён «сілай прымусіў» даслаць яму кампазіцыю.

Песню «Верните память» праспявала расейская спявачка Наргіз, паўнавартасную версію кампазіцыі запісаў прадусар Максім Фадзееў.

Захарава заявіла, што на закрыцці кінафестывалю можна будзе пачуць яшчэ адну яе песню, на гэты раз «пра каханне».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках