24 красавiка 2024, Серада, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Берасці прадаюць гумовыя дыванкі ў выглядзе СССР

17
Фотафакт: У Берасці прадаюць гумовыя дыванкі ў выглядзе СССР

Будаўнічы гіпермаркет «ОМА» збольшага належыць літоўцам і фінам.

Пра гэта сайту Charter97.org у лісце паведаміў чытач з Берасця.

«Вось такая “прадукцыя” прадаецца ў берасцейскім будаўнічым гіпермаркеце “ОМА”, які, між іншым, збольшага належыць літоўцам і фінам. Цікава, уладальнікам “ОМА” ў сваіх краінах было б прыемна бачыць гэтыя СССРы?» – напісаў чытач.

У 2003 годзе беларускія ўладальнікі гандлёвай кампаніі «Ома» на чале з Алегам Глазуновым адкрылі першы DIY-супермаркет у Менску. За некалькі наступных гадоў рознічны праект разросся за кошт новых крамаў у Бабруйску, Баранавічах і Гомелі, а ў 2007 годзе ён прывабіў увагу вонкавых інвестараў. Імі стала літоўская кампанія Senukai, створаная Аўгусцінасам і Артурасам Ракаўскасам, і ўладальнік яе кантрольнага пакета фінскі рознічны кангламерат Kesko.

Senukai і Kesko выкупілі кантрольны пакет у Глазунова і ягоных партнёраў і інвеставалі ў пашырэнне сеткі. На сёння «Ома» – найбуйнейшы гулец у беларускім DIY-сегменце.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках