20 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі тэнісіст перамог на турніры ў Фергане

2
Беларускі тэнісіст перамог на турніры ў Фергане
ІЛЛЯ ІВАШКА
ФОТА З САЙТА TENNIS.BY

Сёння ў фінале турніру 23-гадовы Ілля Івашка перамог спартоўца з Сербіі.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (204-ы нумар рэйтынгу АТП) стаў пераможцам турніру серыі Challenger у Фергане (Узбекістан) з прызавым фондам $75 тыс. у мужчынскім адзіночным разрадзе, паведамляе БелТА.

Сёння ў фінале беларускі спартовец перамог Міколу Мілаевіча (211) з Сербіі з лікам 6:4, 6:3. На старце турніру Ілля Івашка ўпэўнена перамог у гаспадара кортаў Паўла Цоя 6:0, 6:2.

ІЛЛЯ ІВАШКА
ФОТА БЕЛАРУСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ ТЭНІСУ

У другім коле беларус быў мацнейшы за японца Шуічы Секігучы – 6:2, 6:2. На стадыі чвэрцьфіналу Івашка перамог канадца Брайдэна Шнура – 6:2, 6:1, а ў паўфінале выбіў з барацьбы лідара пасеву славенца Блажа Каўчыча – 6:4, 6:3.

Для 23-гадовага Іллі Івашкі тытул у Фергане стаў чацвёртым у адзіночным разрадзе ў кар'еры, а таксама першым на турнірах серыі Challenger.

На кортах Ферганы ў адзіночным разрадзе таксама выступаў беларускі тэнісіст Сяргей Бетаў, які закончыў выступленне пасля паразы ў першым коле ад індыйца Праджнеша Гунесварана – 2:6, 4:6. У другім коле сышоў з дыстанцыі беларус Яраслаў Шыла, які пры ліку 4:6, 1:3 адмовіўся ад далейшай барацьбы супраць крыўдзіцеля Сяргея Бетава. У парным разрадзе беларускія тэнісісты спыніліся на стадыі чвэрцьфіналу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках