26 красавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Колькі будзе доўжыцца гэтая паказуха?

31
Мечыслаў Грыб: Колькі будзе доўжыцца гэтая паказуха?
Мечыслаў Грыб

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета 12-га склікання абураны інцыдэнтам з танкам ў Менску.

«Танк, які ехаў на вялікай хуткасці па праспекце Незалежнасці, занесла, ён збіў слуп, ледзь не перакуліўся сам і не пазабіваў людзей на ходніках! Як гэта ацэньваць?! – абураецца былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб у каментары «Свабодзе». – Вядома, як былы дзяржаўны дзеяч магу сказаць, што будзе праведзеная праверка, знойдуць прычыны, разбяруцца і пакараюць вінаватых, яшчэ – што рознага роду інцыдэнты заўсёды магчымыя на мерапрыемствах з удзелам ваеннай тэхнікі. Усё гэта так.

ФОТА: FACEBOOK.COM

Але скажу і іншае: колькі будзе доўжыцца гэтая паказуха? Пакуль хтосьці не загіне на такой рэпетыцыі ці на самім парадзе? Навошта ўвогуле патрэбныя гэтыя парады – каму мы пыл у вочы пускаем, каго хочам запалохаць або пераканаць, што мы такія моцныя? Дык вось моцныя, ага – танкамі слупы на праспекце збіваць. Цяпер відаць, што гэтая паказуха не толькі нікому не патрэбная, але даўно і небяспечная, бо выкарыстоўваюць шмат тэхнікі, а тэхніка старая, людзі недастаткова навучаныя, рызыка павялічваецца.

А потым за танкамі яшчэ самалёты паляцяць, шрубалёты – і што будзе, калі ў самалёце таксама нешта адмовіць, зламаецца? Ужо не кажу пра грашовыя страты ад гэтых парадаў, ад сапсаванай дарогі.

Міністр абароны кажа, што выдаткі на парад будуць пакрытыя з ваеннага бюджэту, але бюджэт – гэта ж падаткі грамадзянаў, гэта ж усё, што ад людзей, з іхніх заробкаў. І навошта? Каб разбіваць асфальт і зносіць слупы?

Я, як кіраўнік дзяржавы, такія парады даўно не праводзіў бы. І ўвогуле трэба вярнуцца да святкавання Дня незалежнасці 27 ліпеня, калі прынялі Дэкларацыю незалежнасці, альбо нават да 25 сакавіка. Гэта сапраўды гістарычныя даты, паміж імі трэба было выбіраць свята незалежнасці, а не прыдумляць нешта зноў пра вайну.

3 ліпеня – дзень вызвалення Менска ад фашыстаў, але толькі Менска, не ўсёй Беларусі, у такім статусе трэба і адзначаць гэты дзень. Зладзіць масавае гулянне ў традыцыях людзей, нейкія спартовыя падзеі арганізаваць, каб людзі маглі назіраць, удзельнічаць, але без гэтай параднай паказухі, без дэманстрацыі танкаў і ракетаў».

Нагадаем, што чарговая рэпетыцыя ваеннага параду на 3 ліпеня ў Менску прайшла ўвечары 24 чэрвеня. Яшчэ да пачатку рэпетыцыі адбыўся інцыдэнт: на праспекце Незалежнасці, каля метро «Маскоўская», танк, які накіроўваўся на парад, на высокай хуткасці рэзка занесла, ён зляцеў з дарогі і збіў ліхтарны слуп.

У танка лёгка пашкоджаныя каткі, трак і навясная браня. Супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол і аформілі ДТЗ.

У рамках рэпетыцыі адбылося яшчэ адно здарэнне: быў затрыманы мужчына, які спрабаваў спыніць калону тэхнікі каля ЦУМа.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках