24 красавiка 2024, Серада, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці: Беларусь па-ранейшаму застаецца глыбока ў маім сэрцы

1
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці: Беларусь па-ранейшаму застаецца глыбока ў маім сэрцы
Клаўдыё Гуджэроці

Беларусь узнагародзіла ордэнам Францыска Скарыны былога амбасадара Ватыкана.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, які цяпер з'яўляецца Апостальскім нунцыем ва Украіне, атрымаў у Кіеве ад уладаў Беларусі ордэн Францыска Скарыны – «за значны асабісты ўнёсак у развіццё культурнай спадчыны паміж Беларуссю і Ватыканам», паведамляе «Белсат».

Арцыбіскуп Гуджэроці быў прадстаўніком Апостальскай сталіцы ў Беларусі з 15 ліпеня 2011 года да 13 лістапада 2015 года.

ФОТА: CATHOLIC.BY

Гуджэроці вывучаў беларускую мову, служыў імшу па-беларуску, а таксама неаднаразова заклікаў беларускіх вернікаў і духавенства шанаваць і абараняць беларускую мову.

Таксама прадстаўнік папы вызначыўся апекай над зняволенымі ў Беларусі. Іерарх наведваў палітычных зняволеных: Алеся Бяляцкага, Міколу Статкевіча, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленку, Паўла Сырамалотава, Эдуарда Лобава. Арцыбіскуп перадаў ім прывітанне святога айца і каталікоў і паведаміў вязням, што Каталіцкая царква моліцца за іх і іхнія сем'і.

ФОТА: CATHOLIC.BY

Апостальскі нунцый кожны год бываў у Курапатах, дзе бальшавікі расстралялі дзясяткі тысячаў жыхароў Беларусі. У Курапатах і ў Трасцянцы арцыбіскуп маліўся за загінулых і зніклых сыноў і дачок Беларусі, а таксама і за будучыню яе дзяцей.

Узнагароду іерарху ўручыў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал. У мерапрыемстве ўдзельнічаў мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Цырымонія прайшла ў Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета.

ФОТА: CATHOLIC.BY

«Беларусь па-ранейшаму застаецца глыбока ў маім сэрцы са сваёй годнасцю, сваёй працавітасцю, сваёй гасціннасцю і сваёй цішынёй, якая напоўненая чуллівасцю і глыбінёй. Яна навучыла мяне разуменню таго, што народ вялікі не таму, што пра яго шмат кажуць, і нават не таму, што ён сам кажа пра сябе, а вялікі ён тымі перлінамі, якія захоўваюцца ў ягоным сэрцы», – сказаў у сваім выступе Гуджэроці.

ФОТА: CATHOLIC.BY

У канцы прамовы арцыбіскуп працытаваў верш Рыгора Барадуліна, адрасуючы словы паэта Беларусі:

Яе ўратавала ейная вера,

Сказаў Ісус.

І ў сэрцы з Ісусам пайшла.

І сталася ў свеце няшэра.

І неба рунела зорным абрусам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках