20 красавiка 2024, Субота, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя бюджэтныя топ-напрамкі для адпачынку ў Еўропе

1
Названыя бюджэтныя топ-напрамкі для адпачынку ў Еўропе
ФОТА: Соцсеткі

На першым месцы апынуўся рэгіён Астурыя на поўначы Гішпаніі.

Кампанія Mastercard апублікавала рэйтынг малавядомых турыстычных месцаў для бюджэтнага адпачынку ў Еўропе. Лідарам спісу стаў рэгіён Астурыя на поўначы Гішпаніі, піша korrespondent.net.

Вядома, што ў Астурыі размяшчаецца Кавадонга, якая з'яўляецца месцам пакланення і паломніцтва хрысціянаў. Акрамя таго, тут знаходзяцца два возеры, што карыстаюцца папулярнасцю сярод падарожнікаў.

Другую пазіцыю ў спісе заняў найстаражытнейшы горад Мальты Зебудж. Заснаваны населены пункт быў яшчэ ў 1282 годзе. Да гэтага часу ў ім застаецца царква, пабудаваная ў 1736 годзе.

На трэцяй пазіцыі Зальцкамергут – гістарычная вобласць у Аўстрыі. Гара Дахштайн, размешчаная на яго тэрыторыі, занесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя таго эксперты згадалі ў спісе Азорскія выспы ў Партугаліі, вёску Ледніцэ-Вальтыцэ ў Чэхіі, востраў Саарэмаа ў Эстоніі, мыс Калка ў Латвіі і іншыя месцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках