20 красавiка 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сярэдзіне траўня ўступілі ў сілу змены ў заканадаўстве пра выканаўчую вытворчасць.

2
У сярэдзіне траўня ўступілі ў сілу змены ў заканадаўстве пра выканаўчую вытворчасць.

В середине мая вступили в силу изменения в законодательстве об исполнительном производстве.

Адно з асноўных новаўвядзенняў у тым, што цяпер можа быць абмежаваны выезд за мяжу заснавальнікам і службовым асобам арганізацыяў, якія сталі даўжнікамі.

Як паведаміў vitvesti.by кіраўнік эканамічнага суда Віцебскай вобласці Алег Кіенка, «заяваў паступае вельмі шмат».

Закон «Аб выканаўчай вытворчасці» і раней прадугледжваў прымяненне абмежавання права на выезд за мяжу як меры, накіраванай на забеспячэнне іскавых патрабаванняў. Аднак цяпер дзеянне гэтай нормы пашырана за кошт прымянення да службовых асобаў юрыдычнай асобы – даўжніка. Да іх адносяцца кіраўнік, галоўны бухгалтар, супрацоўнікі, якія ўваходзяць у калегіяльны выканаўчы орган арганізацыі, а таксама ўпаўнаважаныя кіраваць кампаніяй у адпаведнасці з устаноўчым дакументам, дамовамі і заканадаўствам. Менавіта іх спрабуюць пакінуць без адпачынку крэдыторы.

«Як паказвае экспрэс-аналіз хадайніцтваў, спагнаннікі няправільна ўспрынялі магчымасць рэалізаваць права на абмежаванне выезду даўжнікоў. Заявы, як правіла, не ўтрымліваюць канкрэтных фактаў і падставаў для прымянення такой выключнай меры, напісаныя ў абстрактнай форме без указання асобаў, у дачыненні да якіх суду трэба разглядаць справу. Хоць у гаспадарча-працэсуальным кодэксе не прадугледжаныя абавязковыя патрабаваннi да зместу такіх хадайніцтваў, спагнаннік павінен высветліць прынамсі імёны і прозвішчы службовых асобаў», – растлумачыў кіраўнік суда.

Паводле ягоных словаў, абмежаванне на выезд – гэта мера, якая носіць выключны характар. «Інакш кажучы, для гэтага павінны быць важкія падставы. Напрыклад, злоснае ўхіленне ад выканання судовай пастановы, калі даўжнік хаваецца ад судовага выканаўцы, хавае маёмасць, прымае іншыя дзеянні.

Калі арганізацыя працуе, судовы выканаўца спаганяе грошы ці накладвае арышт на маёмасць і спрабуе яе прадаць у кошт выплаты пазыкі, то гэта азначае, што даўжнiк не ўхіляецца ад выканання судовай пастановы. Такім чынам, няма падставаў для прымянення выключнай забеспячальнай меры», – растлумачыў Алег Кіенка.

У выніку віцебскі суд пакуль не вынес ніводнай пастановы пра абмежаванне на выезд для дырэктараў прадпрыемстваў. Але грунтоўную сякера над галавой кіраўнікоў заканадаўцы ўсё-такі новай рэдакцыяй закона павесілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках