18 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні ў гонар Дня беларускіх святых прайшоў крыжовы ход

2
У Гародні ў гонар Дня беларускіх святых прайшоў крыжовы ход
ФОТА: RACYJA.COM

Да працэсіі далучыліся прыходы з розных частак горада.

25 чэрвеня ў праваслаўі адзначаецца Дзень беларускіх святых. Свята ў гонар Сабору беларускіх святых выпадае ў праваслаўі на трэцюю нядзелю пасля Тройцы. У Гародні ў гонар усіх беларускіх святых прайшоў крыжовы ход ад Каложскай царквы. Да працэсіі далучыліся прыходы з розных частак горада, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Мяне заўсёды хвалюе тое, што я раблю, як я мяркую, вялікую справу. Усе мы ходзім пад Богам і мы ідзем у імя Ісуса Хрыста. Я мяркую, што гэта важна для мяне, таму што мне заўсёды дапаможа, калі Бог будзе ў маім сэрцы, – сказаў адзін з вернікаў.

Журналісты пацікавіліся ў вернікаў, якія ўдзельнічаюць у крыжовым ходзе: якіх беларускіх святых яны ведаюць?

Еўфрасіння Полацкая. Дзіцятка Гаўрыіл – самы галоўны ў нашай цэркаўцы, да якой мы ідзем сёння. Больш, мабыць, цяпер не назаву. У галаве ўсе яны быццам бы ёсць.

– Магу назваць Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую – вось гэтыя святыя самыя блізкія для мяне.

У храме ўсіх беларускіх святых, які знаходзіцца каля лесапарку «Румлёва», прайшла заключная частка свята: урачыстая літургія, якую ўзначаліў архіепіскап Арцемій.

ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
ФОТА: RACYJA.COM
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках